Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны

⤓ Спампаваць
Год: 2014
Кім створана: Алесь Зайка
Мова: Беларуская
Старонак: 310
Уваходзіць у секцыі: Слоўнікі прыказак, прымавак і фразеалагізмаў
Апісанне: "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны" — плён шматгадовай працы руплівага збіральніка народнай фразеалогіі аднаго з куточкаў Беларусі — насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна. Фразеалагічны склад кожнае мовы вызначае нацыянальную адметнасць народа, раскрывае самабытнасць яго духоўнага свету, маральна-эстэтычныя каштоўнасці, мастацка-вобразны лад маўлення. Фразеалогія ж пэўнага дыялекта спрыяе пашырэнню i ўзбагачэнню агульнанароднай фразеалогіі. Прапанаваны слоўнік — яркае таму пацвярджэнне. У этнаграфічна-гістарычную серыю Алеся Зайкі, якую запачаткаваў Дыялектны слоўнік Косаўшчыны, уваходзяць таксама "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны", Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны, Мікратапаніміка Івацэвіцкага раёна.