ЯК ЦЕНЬ. Неадступна (хадзіць за некім). Не валачыся за ёю як цень. Ты ёй ні пара, яна за цябе замуж ні пойдзя. Квасевічы Квас. Засмучаны, прыгнечаны нечым. Ходзіць з кутка ў куток як цень, места сабе ні знаходзіць: жонку ў бальніцу забрала скорая. Кажуць, інсульт у яе. Ёдчыкі Квас.
ЯК ЧАРАПАХА. Марудна. Хучэй ідзі, а то паўзеш як чарапаха. На аўтобус спознімся. Хрышчонавічы Квас.
ЯК ЧОРНА ХМАРА. Быць у дрэнным настроі. Чаго ты ходзіш як чорна хмара? Малады, здаровы, чаго табе ні хватая? Мухі ля цябе дохнуць. Паглядзі, сонцо свеціць, вясна на дварэ. Альшаніца Квас.
ЯК ЧОРНЫ ВОЛ. Многа (працаваць). Усё жыццё рабіла як чорны вол, і нічого ні мела. На смерць грошай назбірала, то і тыя гасударство ўкрало. Зараз во лягчэй людзі робяць, на машынах ездзяць і смачно ядуць. Размеркі Стайк.
ЯК ЧОРТ З ТАБАКЕРКІ. Нечакана. Паехоў у лес па дрова. Ано спусціў сухастоіну – ляснік як чорт з табакеркі. Добра, шчо з свайго сяла. І бутылка віна была ў мяне, то паладзілі. Бялавічы Кос.
ЯК ЧОРТ ЛАДАНУ (КРЫЖА). Моцна (баяцца). Кажа сват, каб я развёў пчол. А я іх баюся як чорт ладану: укусіць пчала за паляц, то пухня ўся галава. Любішчыцы Люб.
ЯК ЧОРТ ПАНЁС. Хутка пабегчы. Сонцо паднялосё. Як забзыялі авадне, то кароў маіх як чорт панёс: ніяк не утрымаў, адно у сяле запынілі. Мілейкі Міл.
ЯК ЧЭРЦІ ГАРОХ МАЛАЦІЛІ. Так скажуць пра чалавека, твар у якога пабіты воспаю. Паглядзі на яго твар, як чэрці гарох малацілі. Мусіць, малым на воспу хварэў. Заполле Кос.
ЯК ШВЕД ПАД ПАЛТАВАЮ. Бясследна (згінуць, прапасці). Паехоў на заробкі і згінуў як швед пад Палта-
82 👁