Старонка 308
◀ / 310 ▶
ваю. Ні слуху ні духу. І ні звоніць, і ні піша. г.Івацэвічы. ЯК ШКЛЯНКА. Так звычайна кажуць пра новы прыгожы дом. Доўго будаваўся. Але зрабіў хату – як шклянка стаіць. Няхачава Стайк. ЯК ШТЫК. Своечасова (быць, з'явіцца). Ні перажывай, заўтры роўно ў восім як штык буду. Грыбы ад нас ні ўцякуць. Альшаніца Квас. ЯК ШЫЛО З МЯШКА. Немагчыма схаваць. Колькі ні таіся, а праўда вылязя як шыло з мяшка. Усе будуць ведаць, шчо твой сын ні ў арміі, а ў цюрму папаў. Заполле Кос. ЯК ЯЗЫКА ПРАГЛЫНУЎ (-ЛА, -ЛІ). Зацята (маўчаць). О гэто жаніх: пайшлі ў сваты, то за цэлы вечар і слова ні аказаў. Маўчаў як языка праглынуў. Шчо ён будзя з жонкаю гаварыць? Квасевічы Квас. ЯНО ДУХ У НОСІ. Слабы, хворы. Ляжыць мая суседка яно дух у носі. Заполле Кос. ЯСНО ЯК ДЗЕНЬ. Зразумела. Ты ні віляй хвастом. Тут усё ясно як дзень: гэто ты падбіў майго хлопца ўкрасці матацыкла, каб пакатацца. Стайкі Стайк. ЯШЧЭ НА СВЕЦІ ДУРНІ НІ ПЕРАВЯЛІСЯ. Так кажуць пра даверлівых людзей, якіх лёгка ашукаць. Чаго я буду гарба гнуць? Яшчэ на свеці дурні ні перавяліся – найму выкапаць картоплі. Лазаўцы Міл. ЯШЧЭ ЧЭРЦІ НА КУЛАЧКІ НІ БРАЛІСЯ. Далёка да світання, можна яшчэ паспаць. Чаго спароўся рано? Спі. Яшчэ чэрці на кулачкі ні браліся. Альшаніца Квас. Прынятыя скарачэнні Сельскія саветы Івацэвіцкага раёна (Косаўшчына). Жытл. – Жытлінскі, Квас. – Квасевіцкі, Кос. – Косаўскі, Люб. – Любішчыцкі, Міл. – Мілейкаўскі, Падст. – Падстарынскі, Стайк. – Стайкаўскі, Ягл. – Яглевіцкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 310 ▶