bydialects.org — пошук па краёвых гаворках
Мэта сайта — палегчыць для сучасных носьбітаў беларускай мовы доступ да яе слоўнікавага багацця, яе жывой сутнасці, праз магчымасць праглядаць і шукаць па старых адсканаваных слоўніках дыялектаў, фразеалагізмаў, спецыяльнай лексікі і любых іншых, якія выяўляюць жывое народнае маўленне. Большасць сканаў узятыя з сайтаў philology.by, knihi.com і kamunikat.org.
Алгарытм пошуку
Алгарытм пошуку пабудаваны так, каб знайсці найлепшыя вынікі сярод не вельмі добра распазнанага тэксту. Ён спрабуе розныя варыянты напісання слова, улічвае падобныя сімвалы і апцыянальныя знакі ў слове (напрыклад, націск, лішні прагал, мяккі знак у тарашкевіцы і г.д.). Калі вы не бачыце ў выніках пошуку таго, што шукалі, значыць, алгарытм не здолеў знайсці гэта, і прапанаваў вынікі для скарочаных словаў, або для меншай іх колькасці.
Абгарніце запыт у двукоссі "" для пошуку дакладнага выраза, без выкарыстання апісаных вышэй хітрыкаў.
Падтрымка
Праекту патрэбныя сродкі на аплату хостынгу, дамена, паляпшэння функцыянальнасці і дадання новых слоўнікаў. Ёсць шмат ідэй, як можна палепшыць пошук і зручнасць карыстання. Калі ласка, падтрымайце распрацоўку, зрабіўшы перавод з карткі або даслаўшы крыптавалюту:
• TON: EQBKemHm5epvGo6jNZAXFBpIjcg2TtReRdhFy_pBDxnzncCu
• Litecoin: ltc1qx6rfckglsds8dy6qpy0duhxjhkds7jtq9j4zlh
• Bitcoin: bc1qgmsm6afezt3jmq3t7mc9e3f9lqjsfuxajtrzvz
Таксама вы можаце размясціць на сайце рэкламу свайго праекта. Сайт мае каля 200 унікальных наведванняў і 1600 праглядаў старонак у дзень. Па гэтым пытанні напішыце ў бота зваротнай сувязі.
Зваротная сувязь
Праз Telegram: @by_dialects_bot