Хрышчонавічы Квас. 2. Малы ростам. Які з яго салдат? Жабі па калено, на яго i формы німа. г.Івацэвічы. ЖАВА'ЦЬ ЖВА'ЧКУ. Паўтараць адно i тое ж. Ні жуй жвачкі, скажы ясна, што ты ад нас хочаш. г.Івацэвічы. ЖАРТАВА'ЦЬ З АГНЁМ. Не лічыцца з небяспекай. Ні жартуй з агнём, бо бяды ні абярэшся: галалёд, ні едзь нікованым канём на базар, акалечыш скаціну. Заполле Кос. ЖА'РТЫ ЖА'РТАМІ. Што ні гавары, але... Жарты жартамі, але на свята нікому нічога ні пазычай, бо, кажуць, усё пойдзя з хаты. г.Косава. ЖУ'ЛІК НА ЖУ'ЛІКУ Е'ДЗЯ I ЖУ'ЛІКОМ ПАГАНЯ'Я. Так скажуць, калі кругом адны махляры, ашуканцы. Ты хочаш, каб калхоз быў нечага варты? Тут жулік на жуліку едзя i жуліком паганяя. Заполле Кос. ЖЫВА'Я КАПЕ'ЙКА. Пра ўсё, што дае прыбытак, даход. Летом кожан дзень жывая капейка: то ягад назбіраяш здасі, то грыбоў, то парэчок. Альшаніца Квас. ЖЫВ'Е ЯК СЫР У МА'СЛІ КУПА'ЯЦЦА. Заможна, у дастатку. Жыве як сыр у маслі купаяцца, ано птушынаго малака німа. Воля Жытл. ЖЫВО'ГО МЕ'СТА НІ ЗАСТАЛО'СЕ (НІ ПАКІ'НУЦЬ). Так скажуць пра таго, каго моцна збілі, знявечылі пабоямі. Так збіў, так змардаваў гэты бандзіт майго хлопца - жывога места ні засталосё. Скураты Квас. ЖЫВО'Е ДУШЫ' НІМА'. Нікога, ні аднаго чалавека. Летом у сяле жывое душы німа: усе ў ягадах. Смяюцца: амерыканскі заробак знайшлі. Альшаніца Квас. ЖЫВО'Т ДА СПІНЫ' ПРЫСО'Х. Вельмі зблажэў, схуднеў хто. Але ж ты i худы, Іван, цябе як з канцлагера выпусцілі: жывот да спіны прысох. г.Івацэвічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁