ЕХАЦЬ У ПІРАГІ. Праведаць бацькоў маладое праз тыдзень пасля вяселля. У пірагі ездзілі да сватоў, добра пачаставалі. Азярцо Падст. ЕШ НІ ХАЧУ. Есці ў волю, колькі схочацца. Служыў ажно на Дальнём Вастоку. У артылеры. За сто трыццаць кіломятроў ад мора. Сярод сопок наш дзівізіён стаяў. Казалі, як японцы будуць лезці, то мы страляць па іх будзям. Прывык за тры годы. Кармілі – еш ні хачу. Скураты Квас. Ё ЁЛКІ ЗЯЛЁНЫЯ (ЁЛКІ-МАТАЛКІ, ЁЛКІ-ПАЛКІ). Такімі словамі выказваюць розныя пачуцці: захапленне, здзіўленне, прыкрасць і пад. Ёлкі зялёныя! О гэто грыбы! Глядзі, сынок, нікому ні кажы, дзе збіралі. Альшаніца Квас. Ах, ёлкі-маталкі! На пяць хвілін спазніўся – аўтобус ужэ пайшоў. Заполле Кос. Ёлкі-палкі, але і харашэ табе ў гэтой сукенцы. г.Косава. Ж ЖАБА ДУШЫЦЬ. 1. Скажуць, калі некага бярэ зайздрасць. Я па ягады хаджу, кожны дзень па вядру прыношу. А яе жаба душыць: унучку малую прывязлі глядзець, то дома сядзіць. Заполле Кос. 2. Так выказваюць нездавальненне сабою. Ні апалола картоплі, то жаба душыць, гатоў поначы ісці на поля. Заполле Кос. ЖАБА НА ЯЗЫКУ НІ СПЯЧЭЦЦА. Так кажуць пра таго, хто не ўмее захоўваць тайны. Як хочаш, каб усе ведалі, то скажы Мані: у яе жаба на языку ні спячэцца. Бялавічы Кос. ЖАБА ЦЫЦКІ ДАСЦЬ. Пра непазбежнасць смерці. Не, браток, ад смерці ні ўцячэш, хутко і нам жаба цыцкі дасць. Альшаніца Квас. ЖАБІ ПА КАЛЕНО. 1. Плытка. Была рэчка, асушылі, зрабілі канаву, вады ў ёй – жабі па калено
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁