тваю авечку воўк украў, а ні чалавек. Стайкі Стайк. Е СВАЯ ГАЛАВА НА ПЛЯЧАХ. Так кажуць, калі спадзяюцца на свой уласны розум. Не вучы мяне жыць, у мяне свая галава на плячах е. г.Івацэвічы. ЕСЦІ ВАЧЫМА. Пільна ўглядацца. У аўтобусі сёні бачыў: дзеўка села, а хлопяц малады ехоў, то ўсю дорогу вачыма еў яе, відаць, упадабаў. Заполле Кос. ЕСЦІ З ДВУХ РУК. Так скажуць пра сквапнага чалавека. Ну, ты, Іван, і зайздросны, каб прымеў, то з двух рук еў бы. г.Косава. ЕСЦІ НІ ПЫТАЕ. Так скажуць, калі нешта адкладваюць на потым, на запас. – Нашто ты прывалок гэтае жалезо на надворок? Завалы мало? – Хай будзя, есці ні пытаае. г.Косава. ЕСЦІ ПОЯДОМ. Без перастанку папракаць, выказваць незадавальненне. Дваццаць гадоў са свекрывёю пражыла. А яна такая ліхая была, поядом ела, усё здароўе адняла. Аддзяліліся, то я як зноў на свет нарадзілася. Тагды і яна палепшала ўжэ. Альшаніца Квас. ЕСЦІ ПРАСІЦЬ. Пра тое, што парвалася, знасілася. Мой хлопяц лясніком стаў. Усяго тыдзянь па лесі пахадзіў, а ўжэ чаравікі есці просяць. Падстарынь Падст. ЕСЦІ СВОЙ ХЛЕБ. Стаць самастойным. Я ўжэ свой хлеб ем, прафесію добрую маю – зваршчык. Ажаніўся, хату пабудаваў, яшчэ і бацькам памагаю. г.Івацэвічы. ЕСЦІ ХЛЕБ. 1. Зарабляць на пражыццё пэўным заняткам. Хлопцы Мазюковыя ўсе музыканты, з гэтаго хлеб ядуць. Заполле Кос. 2. Жыць за чужы кошт. Не бядуй, што хлеб наш ясі, станяш на свае ногі, то нам, старым, паможаш. Бялавічы Кос. ЕХАЦЬ (ПАЕХАЦЬ) НА РЫГУ. Ванітаваць. З'еў у ахвоту грыбоў, а яны былі кепско высмажаныя, то пару разоў на рыгу ездзіў. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
165 👁