шой і целом я перад табою ні вінаваты. Ні браў я твае касы. Квасевічы Квас.
ДУШУ ДАСТАЦЬ. Надакучыць кпінамі, сваркай, скаргамі. Гэты гад сваімі прыдзіркамі душу дастаня. Альшаніца Квас.
ДУШЫЦЬ ПАДУШКУ. Спаць. Свято, рабіць ніц ні будзяш, цэлы дзень падушку душу. г.Івацэвічы.
ДЫМ ДЫ НІТКА. Хутка, мігам. Не садзецяся вячэраць без мяне, я зараз, дым ды нітка. Заполле Кос.
ДЫХАЦЬ НА ЛАДАН. 1. Цяжка хварэць. Вясною яшчэ сам картоплі пасадзіў, а зараз на ладан дыхая, капаць ужэ ні будзя. Старажоўшчына Кос. 2. Станавіцца непригодным. Мой трактар ужэ на ладан дыхая: надто часто псуецца. г.Косава.
ДЫХАЦЬ (ДЫХНУЦЬ) НІ ДАВАЦЬ (НІ ДАЦЬ). 1. Прымушаць працаваць, не даваць адпачынку. І дыхнуць брыгадзір ні дае: рабі ды рабі яму. Хоча, каб да вечара буракі апалолі. Заполле Кос. 2. Прыставаць, назаляць. Упадабаў сусед маю дачку, то дыхнуць ні дае: куды яна – туды і ён. Альшаніца Квас.
ДЫХНУЦЬ ДУХУ. Перавесці дыханне, зяўнуць. Давай адпачнем, дыхнем духу. Хадакі Жытл.
ДЫХНУЦЬ НІМА КАЛІ. Шмат работы, няма калі адпачыць. У сяле жывеш, то дыхнуць німа калі: жджэш таго свята, каб хоць рукі адышлі ад работы. Альшаніца Квас.
Е
Е БОГ НА СВЕЦІ. Так кажуць, калі бачаць, што зло пакарана. Казалі, што много людзей ён за нішто панішчыў у вайну. Е Бог на свеці: як яго параліч разбіў, то папамучыўся сам і сямейнікоў папамучыў, пакуль памёр. Няхачава Стайк.
ЕЙ-БОГУ. Так клянуцца, запэўніваюць у праўдзівасці сваіх слоў. Ей-Богу, на свае вочы бачыў:
118 👁