цябе ў дружбакі ні набіваюся. Ты мне патрэбны як дзірка ў мосці. Хрышчонавічы Квас.
ЯК ДЗЯДЗЬКО ГРОШАЙ ДАСЦЬ. Пра няспраўджанасць мараў. Маладая дзяўчына марыць пра хуткае вяселле. Бацько кажа: "Яшчэ невядома, ці яно будзя: як дзядзько грошай дасць". Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
ЯК ДОМА. Вольна, спакойна, нязмушана. Мне заўсёды добра ў цябе, Марусячка. Я, як прыеду да цябе, то як дома. г.Косава.
ЯК ДРУГІ РАЗ НА СВЕТ НАРАДЗІЎСЯ. Адчуць палёгку. Кінуў курыць, то як другі раз на свет нарадзіўся. Бялавічы Кос.
ЯК ЖАБА МУЛІ. Вельмі моцна напіцца. Дрова памагаў суседу прывязці, то набраўся як жаба мулі, на чатырох дахаты прышоў. Галік Міл.
ЯК ЖАРУ ЎХАПІЎШЫ. Вельмі хутка. Пасядзі трохі, Волька, у мяне. Хучэй вечар пройдзя. А то прыдзяш як жару ўхапіўшы. Размеркі Стайк. "Даўней запалкі былі дарагія, то жанчыны адна ў адной жар бралі, каб распаліць печ. Возьме і хутчэй бяжыць дахаты, каб жар не патух" (тлум. інф.)
ЯК ЖЭБ. Вядома. Пражылі з залоўкаю век у адной хаці, а роднымі ні сталі. Як жэб, чужы чалавек. Заполле Кос.
ЯК ЗАБІТЫ. Моцна (спаць). Нахадзіўся за цэлы дзень, абгорваючы картоплі, мой хлопяц, то зара спіць як забіты. Верашкі Квс.
ЯК ЗАВЯЗАЦЬ. Да верху, поўна. Насыпоў мех картоплёў як завязаць. Ёдчыкі Квас.
ЯК ЗАКЛЯТЫ. Без адпачынку, без перадыху (працаваць). На заробкі паедзяш, то як закляты робіш, бо хочацца капейку зарабіць. г.Івацэвічы.
ЯК ЗАПАЛКА ЗАПАЛІЦЬ. Так скажуць пра нястрыманага, запальчывага чалавека. З ім пасва
94 👁