бяда напаткала? Мілейкі Міл.
ЯК ГОРКА РЭДЗЬКА. Вельмі моцна надакучыць, абрыдзець. Збрыд ты мне як горка рэдзька, куплю я табе лыжы. Паеду ў Косаво і куплю. Старажоўшчына Кос.
ЯК ГРАБЛІ. Няўклюдныя, няўмелыя (пра рукі). Селі ткаць, то памагатая з мае нявесткі ніякая: у яе рукі як граблі. Здэцца, і ў сяле вырасла. Бусяж Міл.
ЯК ГРАЗІ. Многа. Гэты год маліны ў лесі як гразі. Да велька, солодка. А на зямле ўжэ много - асыпаяцца, пераспела. Даргужы Міл.
ЯК ГРОМ З ЯСНАГО НЕБА. Нечакана, раптоўна. Ой, маладыя зараз падаюць як мухі. Зяць во мой, пайшоў на работу, звоніць дачка: скорая забрала, інфаркт. Гэто нам як гром з ясного неба. Зроду ні хварэў. г.Косава.
ЯК ГРЫБ. Зрабіцца нядужым, слабым. Дзядзько, які з цябе жаніх? Ты ўжэ як грыб стары, з цябе парахня сыпляцца, вушы свіцяцца. Яглевічы Ягл.
ЯК ГРЫБЫ ПАСЛЯ ДАЖДЖУ. Хутка, у вялікай колькасці (расці). Чужыя дзеці як грыбы пасля дажджу растуць, а свае доўго гадуюцца. Альба Квас.
ЯК ГУСІНЫ ПУП. Моцна змерзнуць. Аўтобуса доўго ні было, а ранком добры мароз. То ссінеў як гусіны пуп, пакуль дачакаўся. Заполле Кос.
ЯК ДАМ, ТО ЗУБОЎ НІ ПАЗБІРАЯШ. Моцна набіць. Яшчэ раз зачэпіш маё дзіця, то як дам, то зубоў ні пазбіраяш. Скураты Квас.
ЯК ДАМ, ТО РОДНА МАЦІ НІ ПАЗНАЯ. Моцна набіць. Ні вяжыся да мяне, бо як дам, то родна маці ні пазная. Бялавічы Кос.
ЯК ДЗВЕ КРОПЛІ ВАДЫ. Вельмі падобныя. Цялушачку карова прывяла. Як дзве кроплі вады на яе похожая. Гадаваць будзям. Альба Квас.
ЯК ДЗВІНУЦЬ. Многа, поўна. Напхала мех зелья як дзвінуць. Мілейкі Міл.
ЯК ДЗІРКА Ў МОСЦІ. Зусім непатрэбны. Я да
86 👁