гэтай дзеўкі ніякаго стану німа, як віламі скіданая. Альшаніца Квас.
ЯК ВОКОМ АКІНУЦЬ. Так скажуць пра вялікую прастору, абсяг, наваколле. Увосянь далёко відно. Як воком акінуць – і Бялавічы, і Скураты, І Квасавічы. Заполле Кос.
ЯК ВОКО Ў ЛБЕ. Пра вялікую адзіноту. Я адна гадавалася ў сям'е, як воко ў лбе. Ні было з кім і пагуляць. Яшчэ дзеўкаю надумалася: пайду замуж, то ў мяне много дзяцей будзя. Так і вышло – пяцёро нарадзіла. Было ў хаці і піску, і віску, і шуму, і гаму. Грыўда Міл.
ЯК В'ЮН НА ПЯТЭЛЬНІ. Хутка заскакаць, закруціцца. Як перацягну пугаю, то закруцішся як в'юн на пятэльні. Ано апрануў пальцячко новая, а ўжэ выквацоў у некая шмаравідло. Сярадава Жытл. В'юн – уюн.
ЯК ГАНУЧА. Нясмелы, недабітны. Людзям трактара новыя даюць, а ты голасу ні падасі, як гануча. Усё ты ззаду, усё на гэтых транцях ездзіш. Падстарынь Падст. Транці – транты.
ЯК ГАРА З ПЛЯЧЭЙ ЗВАЛІЛАСЯ. Адчуць палёгку, пазбавіўшыся клопатаў, хваляванняў. Ні думоў пакідаць цялушку на зіму, а паглядзелі – ніц сабе, задумалі гадаваць. Вясна прыпазнілася, бачу – сена мало, ні хваціць, пакуль на пашу. Але швагяр выручыў, прывёз з тону. У мяне як гара з плеч звалілася. Харошча Міл.
ЯК ГАРОХОМ АБ СЦЕНУ. Так скажуць пра чалавека, які не слухае, а робіць па-свойму. Яму гавары ні гавары, як гарохом аб сцену. Робіць, шчо здумая. Яблонка Жытл.
ЯК ГАРОХ ПРЫ ДАРОЗІ. Адзінокі, безабаронны чалавек. Чалавек мой памёр маладым, засталася адна ў чужых людзях. Жыву як гарох пры дарозі: хто ні ідзе, кожны ўшчыпне. Альшаніца Квас.
ЯК ГОЛУБ СІВЫ. Зусім, дарэшты (сівы). Маладый чалавек, а ўжэ як голуб сівы. Ці парода яго такая, ці
83 👁