Старонка 286
◀ / 310 ▶
ЯК БОЖЫ ДЗЕНЬ. Усё зразумела. Ясно як Божы дзень: гэты год картоплёў ні будзя. Надто прысушыло іх яшчэ да цвіцення. Ёдчыкі Квас. ЯК БОТ З ЛЕВАЕ НАГІ. Неразумны чалавек. Ты, братко, дурны як бот з левае нагі. Ну, хто ў пост свінчо коля? Гэто ж на цябе ўсе пальцом будуць паказваць. Сенькавічы Падст. ЯК БУБЯН. Без травы (пра пашу). Якоя тут малако, калі цэлы дзень дзеці пратрымалі кароў на выгані, голом як бубян. Яблонка Жытл. ЯК ВАДА МІЖ ПАЛЬЦОЎ. Пра вечны недахоп грошай. Грошы ідуць як вада між пальцоў: во палучыў, во ўжэ німа. Надто ўсё дарагое. Альшаніца Квас. ЯК ВАДОЮ ЗМЫЛО. Прапасці, знікнуць. Бежанцы ў вайну тут у нас жылі. То адзін быў прыжаніўся. Але як немцоў прагналі, то яго як вадою змыло – паехоў да сябе ў Вязьму. Заполле Кос. ЯК ВАДЫ Ў РОТ НАБРАЎШЫ. Зацята (маўчаць). Як ні дапытвалася ў хлопца, хто набіў, маўчыць як вады ў рот набраўшы. Хадакі Жытл. ЯК ВАРОМ АБДАЛО. Так скажуць, калі нешта моцна ўсхвалявала, уразіла. Ехалі сено грабці, па дарозі ў лесі дзве яловыя насілы вырубалі – сено выносіць. І нарваўся ляснік. То мяне як варом абдало, ледзьве адпрасіліся. Хацеў пратакол скласці, такі службісты. Бялавічы Кос. ЯК ВЕТРОМ ЗДЗЬМУЛО. Хутка ўцячы. Даўней любіліся, то хаваліся ад людзей, каб ніхто ні знаў, ні ведоў. Ні гэдык, як зараз. Памятаю. Сядзім на прызбі, яе маці выйшла з хаты ды ідзе да нас. То мяне як ветром здзьмуло. Жамайдзякі Міл. ЯК ВЕЦЯР. Несур'ёзны, легкадумны чалавек. Малады, дурны яшчэ, як вецяр. У армію хутко, а паводзіць сябе як дзіця. г.Івацэвічы. ЯК ВІЛАМІ СКІДАНАЯ. Няўклюдны хто. У
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 310 ▶