рыцца як запалка запаліць. У адзін момант успыхвая. Альшаніца Квас.
ЯК ЗА СЯБЕ ЗАКІНУЦЬ. Хутка (з'есці). З'еў горбу аладкоў як за сябе закінуў. Хадоркі Кос.
ЯК З ВАДОЮ СПЛЫЛО (ПАЙШЛО). Знікла, прапала. Ой, ні суцяшай ты мяне. І маладосць, і краса – усё як з вадою сплыло. Засталася во старасць, да яшчэ і адзінокая. Халап'я Падст.
ЯК З ВЕЛІКОДНЫМ ЯЙЦОМ. Далікатна абыходзіцца. Слухай, Надзя, цацкаяссся ты са сваім хлопцом як з велікодным яйцом. Не патурай, а то сядзя на голоў. Руда Падст.
ЯК ЗВОН. Пра якасную драўніну. Школа гэта яшчэ царская. Раскідалі на дрова, то і яшчэ дзераво як звон. Заполле Кос.
ЯК ЗВЯДЗЁНЫЯ. Так кажуць пра людзей, якія ўвесь час сварацца. Адных бацькоў дзеці, у адной хаці жывяце, а сварыцяся як звядзёныя. Альшаніца Квас.
ЯК З ВЯДРА. Не сціхаючы, моцны (пра дождж). Цэлы дзень парыло, а зараз лье як з вядра. Кушняры Падст.
ЯК З КАЗЛА МАЛАКА. Без карысці. Сабаку ўзяла. А з яго толку як з казла малака. Такі нягеглы. Як хто ідзе, то хаваяцца ў буду. Старажоўшчына Кос.
ЯК З КАНАПЛЁЎ. Знянацку, неспадзявана. Выскачыў як з канаплёў. Што, пасварыцца захацеласё? Любішчыцы Люб.
ЯК З КРЫЖА ЗНЯТЫ. Худы, хваравіты, змучаны. Убачыў у Косаві Мікіту, то ледзь пазнаў: як з крыжа зняты. Кажа, апярацыю зрабілі, палавіну жалудка аднялі. Альшаніца Квас.
ЯК З ЛАНЦУГА (З ПРЫВЯЗІ) САРВАЎСЯ. Раптоўна ўскіпець. Чаго ты да мяне кінуўся, як з ланцуга сарваўся? Шчо я табе, дарогу перайшоў? Ідзі як ішоў. Заполле Кос.
81 👁