свінаркі, а яго куды?" Цяпер так кажуць, калі чалавек пападае ў неспрыяльныя для сябе абставіны. Патлумачыла Лушчык В.І, 1930 г.н., 1997 г. Альшаніца Квас.
МЯНЦІЦЬ ЯЗЫКОМ. Гаварыць лухту, балбатаць. Ах, як твой зяць умея мянціць языком! Гаворыць альбы-што, а гэдык складно, шчо яму верыць хочацца. Скураты Квас.
МЯНЯЦЬ (ПАМЯНЯЦЬ) БЫКА НА ІНДЫКА. Прагадваць, пралічвацца, памыліцца ў разліках. Сваю карову здаў, маладую купіў: лепшая будзя. Памяняў быка на індыка: б'ецца, ні подступу. Трэба путаць кожны раз, як даіць. Воля Жытл.
МЯНЯЦЬ (ПАМЯНЯЦЬ) ШЫЛО НА МЫЛО. Г.зн. абмен не прынёс выгады, карысці. Памяняліся косамі з Васілём, думоў, яго лепша. Памяняў шыло на мыло – адна трасца. Нігодная сама касіць ні будзя. Альшаніца Квас.
МЯНЯЦЬ ЯК ЦЫГАН КОНЯЙ. Часта (мяняць). Зараз людзі багатыя. Іншы мяняя машыны як цыган коняй. Бусяж Міл.
МЯСІЦЬ ГРАЗЬ. Ісці па бездарожжы. Як успомню нашу даўнейшу гуліцу, то ажно косы дыбом устаюць: такія лужэ былі, шчо ано гарачым летом высыхалі. Мясілі гразь. Заполле Кос.
МЯШАЦЬ (ЗМЯШАЦЬ) БОБ З ГАРОХОМ. Усё паблытаць. Ты змяшаў боб з горохом. Гэто Васіль Прымак у польской арміі служыў і ў плен папаў. Яму пасля вайны палякі добру пенсію плацілі. А Мікалая, яго брата, немцы ў Германію вывязлі. Любішчыцы Люб.
МЯШАЦЬ (ЗМЯШАЦЬ) З ГРАЗЗЮ. Лаяць, зневажаць, няславіць. Забегла карова пад яблыню на надворок, то і пастухоў, і мяне з граззю змяшаў. Хрышчонавічы Квас.
МЯШОК РАЗВЯЗАЎСЯ. Скажуць так пра сям'ю, у якой часта нараджаюцца дзеці. У іх мяшок развязаўся:
91 👁