што гадок, то жыдок. Ужэ пяцёро дзяцей маюць і яшчэ ходзіць тоўстая. Альшаніца Квас. Тоўстая – тут: цяжарная.
МЯШОК САЛОМАЮ НАБІТЫ. Г.зн. няскладны паставаю. Здэцца, і ў арміі служыў, а гляняш на яго – мяшок саломаю набіты. Стайкі Стайк.
Н
НА АДВАЛ. Удосталь, уволю, колькі захочацца (пра ежу). Як заколюць паршука, то ядуць на адвал, а з'ядуць – садзяцца на нішчымніцу. Квасевічы Квас.
НА АДЗІН АРШЫН МЕРАЦЬ. Ацэньваць людзей аднолькава. Як німа ў лесі роўных сосян, так і людзей роўных німа. Усіх на адзін аршын ні мерай. г.Івацэвічы
НА АДЗІН ЗУБ (ПАЗУР). Мала, крышку. Дай кусочок сала, ну, хоць на адзін пазур. Заполле Кос.
НА АДЗІН ТВАР. Аднолькавыя, падобныя. Каб ні ведоў, чые сыны, то пазнаў бы: усе на адзін твар з бацьком. Бялавічы Кос.
НА АДНОЙ ДОШЦЫ ПАСТАЎ – НІ ПЕРАВАЖАЦЬ. Аднолькавыя ў паводзінах. Ні заступайся за сына. Ён ні лепшы за нявестку. Пастаў іх на адной дошцы – адзін аднаго ні пераважаць. Альшаніца Квас.
НА АДНУ МАСЦЬ. Аднолькавыя. Усе хутаранцы на адну масць: прывыклі жыць на волі. Заполле Кос.
НА БАКАВУЮ (НА БОК). Легчы спаць. Летом гэдак натомішся: і грады палоць, і на работу, і па ягады хочацца збегаць – вечаром ледзь да ложка дайдзеш. І есці ні хочацца, адразу на бакавую. Размеркі Стайк.
НАБЕГЧЫ НА ПАМЯЦЬ. Успомніць. Набегло на памяць, як з мацяраю ў Зашчыці ягады збіралі. Зайшла гэтым летом, а лесу ні пазнаць: палавіну выразалі, ягаднік прапаў. Альшаніца Квас.
НА БЕЛАГО КАНЯ СЕСЦІ. Дапіцца да галюцынацый. Учоры Сцяпана ў бальніцу забралі: на белого
93 👁