каня сеў. Скураты Квас.
НАБІВАЦЬ (НАБІЦЬ) ВОКО. Спрактыкавацца. Мой бацько быў харошы столяр, цесля. Бало, ано гляня – адразу скажа, колькі дошок трэба на падлогу ў хату. Альшаніца Квас.
НАБІВАЦЬ (НАБІЦЬ) ГУЗА НА ЛБЕ. Вучыцца на ўласных памылках. Вучы ні вучы, а пакуль ні наб'е гуза на лбе, слухаць ні будзя. Заполле Кос.
НАБІВАЦЬ (НАБІЦЬ) КІШЭНЮ. Узбагачацца. Колькі ў нашом калхозі прадсядацялёў было – пальцоў на руках ні хопіць пералічыць. Наб'юць сабе кішэню і лататы. А вы, дурні, рабеця за капейкі. Заполле Кос.
НАБІВАЦЬ (НАБІЦЬ) РУКУ. Налаўчыцца. Дзед харошы быў пячнік. Так набіў руку, два дні – печка стаіць як лялячка. Бялавічы Кос.
НАБІРАЦЦА (НАБРАЦЦА) ДУХУ. Адважыцца, асмеліцца. Набяруся духу, усё нявестцы выскажу. Ато ж сыну слова ні дасць аказацца. Жыве як прымак у сваёй хаці. А дзеці ўсё гэто бачаць. Які ён будзя прыклад ім? Скураты Квас.
НАБІРАЦЬ (НАБРАЦЬ) САБЕ Ў ГОЛОЎ. Увесь час думаць пра адно і тое ж, перажываць. Забалело ў баку, набрала сабе ў голоў невядома чаго. Гатоў была памярці. А гэто камянь заварушыўся ў жоўці. Зрабілі аперацыю, выразалі, як другі раз на свет нарадзілася. г.Івацэвічы.
НАБІЦЬ НАБІЛЬНІЦЫ. Натаміць ногі. Ажно пад Смольню па ягады цэліла. Ано набільніцы набіла – ніц ягад німа. Альшаніца Квас.
НА БЛАГІ КАНЕЦ. Калі надарыцца самае неспрыяльнае, горшае. Выбраліся ў дарогу, то едзьмо. Німа чаго адкладаць. На благі канец дарагім пояздом паедзям, як на танны білетоў ні будзя. г.Івацэвічы.
НА БОСУ НОГУ. Без панчохаў, шкарпэтак і г.д. Даўней здаравейшыя людзі былі. Ні гэдыкія гнілыя, як зараз. Бало, трэба вады прынясці, то на босу ногу
90 👁