Старонка 147
◀ / 310 ▶
ўступіш у боты і бяжыш да калодзязя. Зімою. І халера ні брала, ніхто ні хварэў. Бялавічы Кос. НА БРАТА. Кожнаму. Пры калхозі як было? Збіраюць сходку, рашаюць: па сто пяцьдзясят працадзён на брата трэба вырабіць. Праходзіць два тыдні, зноў збіраюць: мало сто пяцьдзясят, трэба дзвесця на брата. Заполле Кос. НАБРАЦЦА ЯК СВІНЯ МУЛІ. Быць моцна п'яным. Усе людзі як людзі на вяселлі, гэто ты адзін набраўся як свіня мулі. г.Івацэвічы. Муль – твань, іл. НАБРАЦЬ ВАДЫ Ў РОТ. Маўчаць. От харакцяр у майго зяця: маўчыць і маўчыць, як вады ў рот набраў. Яглевічы Ягл. НА БУБНЯХ. Застацца без нічога. Ну, думоў, разжывуся: завёў свіней цэлы хлеў. То вушы яны мне аб'елі. Як падлічыў, колькі мукі ім скарміў, то вышло, што на бубнях застаўся. Стайкі Стайк. НА БУБЯН. 1. Нагола абстрыгчы. Пастрыжы мяне на бубян. Бялавічы Кос. 2. Дарэшты, да травінкі. Каравы выбілі пашу на бубян, галодныя дахаты прыходзяць. Гошчава Стайк. НА ВАДЗЕ ВІЛАМІ ПІСАНО. Невядома, ці задуманае спраўдзіцца. – Чула, што твая дачка замуж ідзе? – Гэто яшчэ на вадзе віламі пісано. Кавалер то настае, але ж ёй яшчэ год вучыцца трэба. Які тут замуж. г.Косава. НА ВАДЗЕ ЗАВОДЗІЦЦА. Пра запальчывага чалавека. З маім мужыком за пяць мінут пасварышся: ён на вадзе заводзіцца. Альшаніца Квас. НА ВАЛАСОК. Зусім блізка ад бяды. Пажар быў. Як прачнуліся – аднаму Богу вядомо. На валасок ад смерці былі. Гошчаваа Стайк. НА ВАЛОВОЙ ШКУРЫ НЕ СПІШАШ. Усяго многа, усяго было. Маё жыццё і на валовой шкуры не спішаш. Як паехоў пасля школы з дому, то вярнуўся, як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 310 ▶