на пенсію пайшоў. Як кажуць, прайшоў Рым, Крым і медныя трубы. Але лепш, як дома, нідзе німа. Яглевічы Ягл. НАВАСЦЕЙ З УСІХ ВАЛАСЦЕЙ. Вельмі многа і з розных мясцін. Цэлы тыдзянь ні быў дома, ездзіў да дачкі ў горад. Прыехоў, то навасцей з усіх валасцей. Грыўда Міл. НА ВЕКІ ВЕЧНЫЯ. Назаўсёды. На векі вечныя засталосё ў памяці, як бацька на фронт забіралі. Маленькая была, то выцалавоў мяне ўсю. Мусіць, ведоў, што не вярняцца, больш ні пабачымся. Як здумаю, то так душа забаліць. Як бацька мне ні хватало! Мілейкі Міл. НА ВЕЦЯР. Упустую крычаць, гаварыць. Мае словы табе на вецяр. Крычы ні крычы, а ты сваё робіш. Була Міл. НАВОДЗІЦЬ (НАВЯСЦІ) ГЛЯНЕЦ. Прыводзіць у парадак. Вялікдзянь на носі, то ў хаці тры дні наводзіла гляняц. Усё перасушыла, вымыла, вышаравала. Аж душа радуяцца: так харашэ стало. Хрышчонавічы Квас. НА ВОДУ БРАХАЦЬ. Наталяць смагу. Еш, еш следзі, то цэлы дзень будзяш на воду брахаць. Альшаніца Квас. НАВОЙ РАДНЯНЫ. Пра тоўстага чалавека. Прывязла сабе мужыка Маня з цаліны. То гэто ні чалавек, а навой радняны — ледзь у дзверы ўлазіць. Альшаніца Квас. Навой – пярэдні і задні валік у кроснах. Радняны – зроблены з радна. Радно – тоўстае палатно з грубай ільняной пражы. НА ВОКО. Прыблізна, не мераючы. Калі на воко прыкінуць, соток трыццаць сенакосу будзя, ня меней. Жытлін Жытл. НА ВОЎКА. Нашто, навошта. На воўка мне конь, зараз на машынах усе ездзяць. Заполле Кос. НА ВУХО. Ціха, таемна, па сакрэце. Хадзі сюды, нешчо на вуха скажу табе, толькі каб больш нікому не казала. Хадакі Жытл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁