НА ВУШАХ ПРЫЙСЦІ. П'яным. На праводзінах у плямянніка быў, то прышоў дахаты на вушах. Гэдык направодзіўся. Заполле Кос.
НА ВЯКУ. За жыццё. На вяку ўсяго было: і добраго, і кепскаго. Гічыцы Ягл.
НА ВЯЛІКДЗЯНЬ НІ ЗАСМЯЕЦЦА. Пра панурага чалавека. Ён век надуты, і на Вялікдзянь ні засмяецца. Бялавічы Кос.
НА ВЯЛІКІЯ СЛЁЗЫ. На бяду, на няшчасце. Бядовае гэтае хлапчаня, вырасло бацькам на вялікія слёзы. Альшаніца Квас.
НА ВЯРБЕ ДУЛІ РАСТУЦЬ. Так скажуць пра хлуса, падманшчыка. У яго на вярбе дулі растуць. Квасевічы Квас.
НАВЯСЦІ ДЗЯЦЕЙ. Нарадзіць. Мая ўнука навяла дзяцей поўну хату. І як яна іх пагадуя? Сярадава Жытл.
НАГАВАРЫЦЬ ЦЭЛАЕ БЯРЭМЯ. Так скажуць з пэўнай доляй іроніі пра таго, хто доўга гаворыць пра нешта. Нагаварыў цэлая бярэмя, а я так і ні дапетрыў, дзе яго ўнук робіць. Мілейкі Міл.
НАГАДАВАЦЬ САЛО. Патаўсцець. Работа спакойная, лёгкая – сторажам раблю, то нагадаваў сала. Зара думай, як пахудаць. Быч Стайк.
НАГА ЗА НОГУ. Марудна ісці, плесціся. Хочацца лепшых ягад, то ажно ў Смольню цэлілі. Туды дзесяць вёрст да назад, то так патаміліся, нага за ногу чаплялася. Ледзь прышлі з тымі ягадамі. Альшаніца Квас.
НАГА НІ СТУПАЛА. Глухое месца. Пайшоў па грыбы, заблудзіўся. Улез у такую нетру, што чалавечая нага ні ступала. Альшаніца Квас.
НА ГАРАБ'ІНЫ СКОК. Трошкі. Прысвяток е, Варвары. Кажуць у нас так: Варвары ноч уварвалі, а дзень прыткалі. І дзень тады прыбывая на гараб'іны скок. Заполле Кос.
НА ГАРАЧЫМ УЧЫНКУ. На месцы злачын-
96 👁