Старонка 143
◀ / 310 ▶
сядзяць. То я ім добра шыю намыліў. А палучку добрую хочуць. г.Косава. МЫЦЬ (ПЕРАМЫВАЦЬ) КОСТАЧКІ (КОСЦІ). Абгаворваць. Бабы зранку збяруцца ля магазіна, ждуць, пакуль хлеб прывязуць. То ўсім косці перамыюць. Бялавічы Кос. МЫШ НІ ПРАСКОЧЫЦЬ. Ніяк нельга пранікнуць незаўважаным. Парабілі зараз людзі платы: бетонныя, жалезныя, высокія – мыш ні праскочыць. Няхачава Стайк. МЫШЫ ЛЕМЯХА З'ЕЛІ. Так кажуць, даючы ацэнку суду. Украў багаты ў беднаго лемяха з плуга. Бедны падаў на багатаго ў суд. На судзе багаты сказаў, шчо лемяха ён ні краў і шчо лемяха мышы з'елі. Падкупляныя суддзі тут жа з гэтым згадзіліся. Патлумачыў Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. МЯГКО СЦЕЛЯ ДЫ ЦВЕРДО СПАЦЬ. Знешне ветлівы, але падкуслівы чалавек. З ім вухо трымай востро: ён мягко сцеля ды цвердо спаць. Галынка Міл. МЯДЗВЕДЗЬ (СЛОН) НА ВУХО НАСТУПІЎ. Так скажуць пра таго, у каго адсутнічае музычны слых. І хоча навучыцца граць, цэлымі днямі праседжвая з гармоняю. Але нічого ні выходзіць: яму мядзведзь на вухо наступіў. г.Косава. МЯКІНА Ў ГАЛАВЕ. Няма розуму (звычайна так кажуць пра маладых). У яго яшчэ мякіна ў галаве: патраціў гэтулькі грошай на сабаку. Кажа, гэто аўчарка, надто разумны. Можа, і праўда разумнейшы за яго. Мілейкі Міл. МЯНЕ Ў СВІНАРКІ, А ЯГО КУДЫ? Гісторыя выслоўя такая. Жанчына з партыйным білетам у кармане закрывала і адкрывала шлагбаум на свінарнік: лёгкая работа. Але кіраўніцтва перавяло яе ў свінаркі. Прыйшла ў калгасную кантору да сакратара парткома, паклала перад ім партбілет і сказала: "Мяне ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 310 ▶