Старонка 142
◀ / 310 ▶
я табе, вочы муляю? Я сваю работу раблю, а ты сваю рабі. Руда Падст. МУРАШКІ БЕГАЮЦЬ ПА ЦЕЛІ (ПА СПІНЕ, ПА СКУРЫ). Адчуваць дрыжыкі ад жудасці, страху. Пайшоў па грыбы, заблудзіўся, убіўся ў страшную нетру. Ад страху мурашкі забегалі па целі. г.Івацэвічы. МУХА ПРАЛЯЦІЦЬ – ЧУТНО. Незвычайна ціха. Бацько ў мяне быў строгі чалавек. Бало, сядзям абедаць ці вячэраць, то муха праляціць – чутно. Ніхто ні смеў голасу падаць. Заполле Кос. МУХІ ДОХНУЦЬ. Так кажуць, калі гаворка нецікавая, сумная, нудная. Як станя лекцыю чытаць, то гатоў усе пазасынаць – мухі дохнуць. Кушняры Падст. МУХІ НЕ ПАКРЫЎДЗІЦЬ. Рахманы, добрай душы чалавек. Міхась твой да таго добры, ён мухі не пакрыўдзіць. Пашанцавало табе з мужыком. г.Івацэвічы. МУХІ Ў НОСІ ЗАВЯЛІСЯ. Чалавек з норавам, найхутчэй капрызны. У цябе мухі ў носі завяліся, ці шчо? Еш, шчо наварыла, ні выбірай. Верашкі Квас. МУЦІЦЬ ВОДУ. Уносіць разлад. Добра жыла б з мужыком, каб ні ятроўка. Яна воду муціць, лезя да нас у сям'ю. Альшаніца Квас. Ятроўка – жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. МУЦІЦЬ І НЕ ЗАСМЯЕЦЦА. Чалавек, які на поўным сур'ёзе расказвае неверагодныя, фантастычныя гісторыі. От, чалавек – муціць і не засмяецца, каб гэтаму праўда была. Жытлін Жытл. Муціць – маніць, хлусіць, ілгаць. МУЦІЦЬ ЯК ШЫЯ. Фантазёр, манюка. Але ўмея складно гаварыць, муціць як шыя, і не засмяецца. Косава Кос. МЫЛІЦЬ (НАМЫЛІЦЬ) ШЫЮ. Моцна караць. Яшчэ да канца змены цэлы час, а яны пакідалі работу і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 310 ▶