Старонка 141
◀ / 310 ▶
МНОГО ВАДЫ СПЛЫЛО. Прайшло шмат часу. Пасля вайны много вады сплыло. Ужэ ў сяле ні засталосё ні аднаго франтавіка. Заполле Кос. МОВУ АДНЯЛО. Перастаць гаварыць, размаўляць. Мой чалавек як засердзіцца на мяне, то ў яго адразу мову адымая. Альшаніца Квас. МОЖНО Ў ПЛУГ ЗАПРАГАЦЬ. Так кажуць пра дужага, здаровага чалавека. Бачыш, наеў мурло на мацярыных харчах. Цябе можно ў плуг запрагаць. Заполле Кос. МОЖНО ЯЗЫКА ПАЛАМАЦЬ. Так скажуць, калі слова, словазлучэнне вельмі цяжка вымавіць. Рабіла ў нас у школе настаўніца. Клікалі яе Гертруда Веніямінаўна. Языка можно паламаць, пакуль выгаварыш. То дзеці меншыя ніяк ні маглі навучыцца правільно называць. І смех і грэх. Трэба было што папытацца, то маўчалі. г.Івацэвічы. МОЗГІ АДСОХЛІ (ВЫСАХЛІ, ПАВЫСЫХАЛІ). Так скажуць таму, хто робіць абы-што. Прывёз дрова і ляпнуў пасярод дарогі. У цябе шчо, мозгі павысыхалі?! Гошчава Стайк. МОЗГІ ВАРАЦЬ. Разумны, вынаходлівы чалавек. У гэтаго хлопца мозгі вараць. Скураты Квас. МОКРАЕ МЕСЦА ЗАСТАНЕЦЦА. Так пагражаюць карай, расправай. Троняш яшчэ раз майго хлопца хоць пальцом, мокрае месца ад цябе застанецца. г.Івацэвічы. МОРО ПА КАЛЕНО. Нішто не страшна. Як вып'я, то яму моро па калено: нікого і нічого ні прызнае, робіць, што здумая. г.Косава. МРУЦЬ (ПАДАЮЦЬ) ЯК МУХІ. Паміраюць адзін за адным. Чарнобыль нарабіў бяды нам: людзі мруць як мухі. І ні ведаяш, як ратавацца ад гэтае радыяцыі. Квасевічы Квас. МУЛЯЦЬ ВОЧЫ. Замінаць, перашкаджаць. Што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 310 ▶