яго німа. Месца сабе не знаходжу. Заполле Кос.
МЕТАР З ШАПКАЮ. Малы, недарослы. Які з яго кавалер – метар з шапкаю. Альшаніца Квас.
МЕЦЬ БОГА Ў СЭРЦЫ. Спагадаць. Мае Бога ў сэрцы мой сусед: і вады мне, старой, прынясе, і дроў, і хлеба купіць. Золато, а не чалавек, дай Бог яму здароўя. Воля Жытл.
МЕЦЬ ГАНЬБУ. Мець які-небудзь недахоп, загану. Хоць і ганьбу мела, накульгвала, але хлопца знайшла сабе добраго. Заполле Кос.
МЕЦЬ ЗУБ. Не любіць. Я даўно на яго зуб маю, яшчэ з тае пары, як ён маё сено ў Візджарах забраў. Бялавічы Кос.
МЕЦЬ СВАЮ ГОЛОЎ НА ПЛЯЧАХ. Гэта парада чалавеку спадзявацца на свой розум. Пара сваю голоў на плячах мець, а ты ўсё сваіх дружбакоў слухаяш. Гошчава Стайк.
МЕЦЬ СЭРЦО. Быць літасцівым. Паслухай, май сэрцо, даруй ты майму сыну. Я загараджу табе плота, што ён трактаром паламаў. Не заяўляй у міліцыю. Верашкі Квас.
МЁРТВАЙ ХВАТКАЙ. Моцна. Мёртвай хваткай ухапіўся за чын, за пасаду, добра яму кладаўшчыком. Амбарнаго ключа ў яго з рук ні вырвяш. Заполле Кос.
МІЗІНЦА НІ ВАРТ. Недастойны, не заслугоўвае павагі. Ты майго мізінца ні варт, я і гаварыць з табою ні хачу. Быч Стайк.
МІКАЛАЕЎСКІ КАВАЛЕР. Стары халасцяк. На старога халасцяка ў нас кажуць мікалаеўскі кавалер. Размеркі Стайк.
МІМА ВУШЭЙ. Няўважліва слухаць. Казалі, што заўтра будуць соткі дзяліць на полі, а я міма вушэй прапусціў. То папашукаў сваю дзялку. Була Міл.
МІНУТА Ў МІНУТУ. У час, дакладна. Мінута ў мінуту аўтобус прышоў. Даргужы Міл.
81 👁