па целі прабег. Альшаніца Квас.
МАСЛО МАСЛЯНЕЙШАЕ, САЛО САЛЬНЕЙШАЕ. Так кажуць пра хвалька. У яго ўсё самае лепшае: і карова, і свіня, і куры па два яйца ў дзень нясуць. У яго масло маслянейшае, сало сальнейшае. Заполле Кос.
МАСЛОМ (МЕДОМ) ПА СЭРЦЫ. Так кажуць, калі нечыя словы радуюць. Хваляць майго зяця, а мне гэто маслом па сэрцы. г.Косава.
МАХАЦЬ ПАСЛЯ БОЙКІ КУЛАКАМІ. Парада таму, хто стараецца апраўдацца пасля здарэння, падзеі. Пасля бойкі кулакамі не махаюць: што зрабілі, тое зрабілі, не трывож душу. г.Косава.
МАХНУЦЬ РУКОЮ. Адступіцца, не звяртаць увагі. І крычаў, і біў нават, а ён хаваяцца па завуголлі і курыць. То я махнуў рукою. Хай лепяй на вачах курыць, а то яшчэ пажару наробіць. Квасевічы Квас.
МАЎЧАЦЬ, ЯК ВАДЫ Ў РОТ НАБРАЎШЫ. Зацята, доўга (маўчаць). Нашто ты палез па тыя агуркі да дзядзька? Шчо, сваіх німа? Чаго маўчыш, як вады ў рот набраўшы? Заполле Кос.
МАЯ ХАТА З КРАЮ. Мяне гэта не датычыцца. Ні рабеця за мною зводы, ні ўвязвайця мяне ў сплетні, я нічого ні хачу ведаць, знаць. Мая хата з краю. Старажоўшчына Кос.
МЕДОМ НАМАЗАНО. Тое, што прыцягвае. Цэлымі днямі прападаяш у Васілёвых. Табе там што, медом намазано? Старажоўшчына Кос.
МЕРАЦЬ АДНОЙ МЕРКАЙ. Ацэньваць усіх ці ўсё аднолькава. Ні мерай усіх адной меркай. Як лес бывая ніроўны, так і людзі. Хрышчонавічы Квас.
МЕРАЦЬ НА АДЗІН КАПЫЛ. Павярхоўна, нікога не выдзяляючы, ацэньваць людзей, іх справы. Людзі розныя, ні мерай усіх на адзін капыл. Ёдчыкі Квас.
МЕСЦА НЕ ЗНАХОДЗІЦЬ. Хвалявацца, перажываць. Паехоў па рыбу і прапаў. Сцямнело і пастаяло, а
87 👁