пакуль будзя служыць. г.Косава.
МАЛАДЫ ВЕК. Юнацкія, маладыя гады жыцця. Ён рано памёр, у маладом веку. Яблонка Жытл.
МАЛАКО НА ГУБАХ НЕ АБСОХЛО. Малады, каб вучыць іншых. Малако на губах не абсохло, а вучыць мяне, як трэба касіць. Яглевічы Ягл.
МАЛАЯ СОШКА. Неўплывовы чалавек. Даўней брагадзір у сяле быў ого які начальнік, а сёні ён малая сошка. Заполле Кос.
МАЛІЦЬ БОГА. Прасіць. Кожны дзень маліла Бога, каб сын жывы з того Афганістана прышоў. г.Івацэвічы.
МАЛО КАШЫ З'ЕСЦІ. Быць слабым, нядужым. Што ты бярэшся са мною дужацца? Мало кашы ты яшчэ з'еў, я цябе адной рукой пакачу. Міхнавічы Стайк. Пакаціць – паваліць, прымусіць упасці.
МАЛО СІЛЫ Ў ЯЙЦАХ. Яшчэ малады, нядужы. Ні бярыся падымаць гэто палено, дарма ні рвіся. У цябе яшчэ мало сілы ў яйцах. Заполле Кос.
МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ (ЯЗЫКАМІ). Гаварыць пустое. Вам абы языкамі малоць. Каб пра што людскае пагаварылі, а то перамываяця костачкі адзін аднаму. Заполле Кос.
МАЛО ЧАГО. Што з таго. Мало чаго ён прыехоў, гэто яго справа. Юрчыкі Квас.
МАЛЫМ НА СВІНЕ КАТАЎСЯ. Так кажуць пра чалавека з крывымі нагамі. У чалавека крывыя ногі. У нас кажуць: бо малым на свіне катаўся. Яглевічы Ягл.
МАННА З НЕБА СЫПЛЯЦЦА (ПАДАЕ). Так кажуць пра чалавека, якому шанцуе. От чалавеку шанцуя. Яму як манна з неба сыпляцца. Карова ацялілася – двоя цялят прывяла, свіня апарасілася – усе парасята жывыя. А тут адна бяда за другою. Гошчава Стайк.
МАРОЗ ПА ЦЕЛІ ПРАБЕГ. Спалохацца ад нечаканасці. Ішоў лесом, сава як закугікала, аж мароз
91 👁