зацца, ні ляпай языком. Цэлы дзень меляш, а ўмалоту ніякаго. Скураты Квас.
ЛЯПІЦЬ ДЗЯЦЕЙ. Нараджаць І шчо гэтыя маладыя сабе думаюць? Лепяць дзяцей адно за адным. А іх карміць, апранаць трэба. Альшаніца Квас.
ЛЯПНУЦЬ ЯК ПАСТАЛОМ ПА ВАДЗЕ. Сказаць абы-што, не да ладу. Ну, ты і сказаў, як пасталом па ва-дзе ляпнуў. Альшаніца Квас.
ЛЯСКАЦЬ ЗУБАМІ. Змерзнуць. Адзелася слабавато, а мароз на дварэ, то во жду аўтобуса і ляскаю зубамі. г.Івацэвічы.
ЛЯЦЕЦЬ БЕЗ ДУХУ. Хутка бегчы. Сабакі спалохалі, то ляцела без духу дахаты. Бялавічы Кос.
М
МАЗГОЎ НІМА. Някемлівы чалавек. У гэтаго чалавека зусім мазгоў німа. Разумны тут хату не ставіў бы: жывое балото. Тут і пограба ні выкапаяш, і градам нізко. Хрышчонавічы Квас.
МАЗОЛІЦЬ ВОЧЫ. Назаляць. Не мазоль вочы, адыдзіся. Разбяруцца без цябе. Усюды табе трэба нос уткнуць. Сярадава Жытл.
МАІМ СЛОВОМ. Ад майго імя сказаць. Скажы маім словом: хай ідзе дахаты, калі ні хоча папружкі палучыць. Скураты Квас.
МАЙСТАР НА ЎСЕ РУКІ. Умелы, здатны да ўсякае работы. Мой цесць – майстар на ўсе рукі: што ні гляня – усё зробіць. Альшаніца Квас.
МАКАВАГО ЗЯРНЯЦІ Ў РОЦІ НЕ БЫЛО. Доўга быць галодным. Як у цэркоў іду, то ніц ні ем. Абед ужэ, а ў мяне яшчэ і макаваго зярняці ў році не было. Бялавічы Кос.
МАЛАДЫ, А (ДЫ) РАННІ. Хлопец, які маладым жэніцца. Бач, Максім, малады, але ранні. Яшчэ да арміі ажаніўся. Мусіць, баяўся, каб дзеўка замуж не пайшла,
91 👁