Старонка 136
◀ / 310 ▶
ЛУСКАЦЬ ЯК АРЭШКІ. Лёгка спраўляцца з чым-небудзь. Мой унучок задачкі як арэшкі луская, любую за пяць мінут рошыць. г.Івацэвічы. ЛЫКО НІ ВЯЗАЦЬ. Напіцца да страты прытомнасці. Прышоў ад зяця, то лыка ні вяжа. І ні брыдко яму гэдык напівацца. Скураты Квас. ЛЫНДЫ БІЦЬ. Гультаяваць. Дождж ідзе, у лесі рабіць ні можно, то цэлы дзень лынды б'ем. Бялавічы Кос. ЛЫПАЦЬ ВАЧЫМА. Саромецца. Украў сын матацыкла ў суседа пакатацца, а мне лыпай вачыма перад чалавеком. Руда Падст. Маўчаць, не ведаць, што адказаць. Пытаюся ў мужыка, дзе ён падзеў грошы. Стаіць, лыпая вачыма. Альшаніца Квас. ЛЫЧКО ПА РАМЕНЬЧЫКУ. Так скажуць пра хуткую перадачу паведамленняў, навін, плётак адзін аднаму. Ано прывязлі хвацкія боцікі ў магазін, лычко па раменьчыку: праз гадзіну усё сяло зная. Квасевічы Квас. ЛЯЖАЦЬ КАЛОДАЮ. Гультаяваць. Ляжыш калодаю цэлы дзень, як табе і бокі ні баляць. Скураты Квас. ЛЯЖАЦЬ КРЫЦАЮ. Ляжаць ціха, спакойна. Лёг, то ляжы крыцаю, ні балбачы. Заполле Кос. Нічога не рабіць, гультайнічаць. Ляжыць крыцаю цэлы дзень, вады ў хату ні прынясе. Альшаніца Квас. ЛЯЖАЦЬ ЛОГМА. Без руху. Захварэў мой чалавек, логма ляжыць. Бялавічы Кос. ЛЯЖАЦЬ НА БОЖОЙ ПАСЦЕЛІ. Быць пры смерці. Алена ўжэ на Божой пасцелі ляжыць, паследнія дзянькі дажывая. г.Косава. ЛЯЙЧЫНА ПАД ХВОСТ ПАПАЛА. Пра таго, хто ўпарціцца, не слухае іншых. Усё, яго ўжэ ніхто ні зрушыць з месца, яму ляйчына пад хвост папала. Будзя стаяць на сваём да канца. Гэто ні першы раз. Мілейкі Міл. ЛЯПАЦЬ (МАЛОЦЬ) ЯЗЫКОМ. Балабоніць, балбатаць, гаварыць абы-што. Памаўчы, дай другім ака
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 310 ▶