вальненне, абурэнне. Не пазычыў ты мне грошай, ліха тваёй матары. Можа, і табе што прыдзяцца папытаць. Гошчава Стайк.
ЛІХА (ХАЛЕРА) ЯГО ВЕДАЕ. Невядома. Ліха яго ведае, дзе я паклала грошы. Прышоў чалавек дрова парэзаць ды німа чым разлічыцца. От памяць старэчая. Квасевічы Квас.
ЛІХАЯ ДОЛЯ – ЦЯЖКІ ЛЁС. Г.зн. не шанцуе ў жыцці. За што ні вазьмуся, усюды няўдача. Эх, ліхая доля – цяжкі лёс. Альшаніца Квас.
ЛІХАЯ СВЯКРОЎ. Дрэнны, злы чалавек. Ты ліхая свякроў: бурчыш ды бурчыш. Квасевічы Квас.
ЛІХІЯ ВОЧЫ. Зайздросныя, сурочлівыя. Я свае суседкі баюся: надто у яе ліхія вочы. Заполле Кос.
ЛІХО НІ ВОЗЬМЯ. Нічога дрэннага не здарыцца. Ліхо ні возьмя – і пешы дахаты зойдзяш. Размеркі Стайк.
ЛІШНІ РОТ. Хтосьці чужы ў сям'і. Пасля вайны много сірот было. Хоць лішні рот, але бралі людзі і гадавалі як сваіх. Квасевічы Квас.
ЛІЦЬ СЛЁЗЫ. Горка плакаць. Праз каторы гадок слёзы лье па сыну, на матацыклі разбіўся. г.Косава.
ЛІЦЬ ЯК З ВЯДРА. Пра навальны дождж. На вуліцы свету-быту ні відно: лье дождж як з вядра. Альшаніца Квас.
ЛОБ У ЛОБ. Усутыч. Хацеў сёні ні пайсці на работу ў калхоз, застацца дома. Думаю, пайду схаваюся дзе ў хлеў. Ано я дзверы адчыніў – лоб у лоб з брыгадзіром. Вот і застаўся! Заполле Кос.
ЛОМАНАГО ГРОША НЕ ВАРТЫ. Зусім нічога. Купіў ты гэту газонакасілку, а яна ломанага гроша не варта. Усё псуецца, у яе матор слабы. Стайкі Стайк.
ЛУПІЦЬ ЯК СІДАРАВУ КАЗУ. Моцна біць. Яшчэ дзед мой расказвоў: у царской школі за непаслушэнство лупілі як сідараву казу. Заполле Кос.
94 👁