Старонка 216
◀ / 310 ▶
РАЗВЯЗАЦЬ ЯЗЫКА. Прымусіць разгаварыцца. Гарэлка хутко свату языка развязала. Як ні дапытваліся, колькі грошай на кніжцы е, ні прызнаваўся. А як падпіў добра, то сам пахваліўся. Рацкевічы Міл. РАЗВЯЗВАЦЬ (РАЗВЯЗАЦЬ) РУКІ. Пазбавіць цяжару. Маці хворая ляжала, то ўсё казала: "Каб хучэй, дзеці, вам рукі развязаць". Альшаніца Квас. РАЗ-ДВА І ГАТОВО. Вельмі хутка зрабіць. На ўсё трэба майстар. Калупаліся з трактаром цэлы дзень, ніяк ні маглі завясці. Прышоў мяханік – раз-два і гатово! Завёўся! г.Косава. РАЗДЗІМАЦЬ (РАЗДЗЬМУЦЬ) КАДЗІЛО. Усчаць сварку. Памаўчы! Не раздзімай кадзіло. Разбяруцца без цябе. Людзі кажуць так: сварку тушаць маўчаннем. Грыўда Міл. РАЗДЗІРАЦЬ ДУШУ. Пакутаваць. Як пачую пра Афганістан, то душу раздзірая: сын мой там два гадочкі адпакутавоў. г.Івацэвічы. РАЗЖАВАЦЬ І Ў РОТ ПАКЛАСЦІ. Падрабязна растлумачыць. Урокі з унуком вучу. Здэцца, разжую і ў рот пакладу. А ён на другі дзень тройку прынясе. Воля Жытл. РАЗЗЯВІЦЬ РОТ. 1. Моцна крычаць. Я з Маняю гавару, а ты чаго рота раззявіла, крычыш, як рэзаная? Бялавічы Кос. 2. Прагнуць, жадаць. Бач ты яго, раззявіў рота на чужое. Гатоў скрынямі з калхоза буракі валачыць. А ў самого з горла ні выдзяраш. Заполле Кос. 3. Здзіўляцца. Прыехоў цырк. Як пачаў арціст агонь каўтаць, то людзі раты раззявілі. Размеркі Стайк. РАЗ НА РАЗ НІ ПРЫХОДЗІЦЦА. Бывае па-рознаму. Кожны дзень хаджу па ягады. Здаю, жывую капейку маю. Раз на раз ні прыходзіцца: калі больш назбіраю, калі менш. Хрышчонавічы Квас. РАЗ ПЛЮНУЦЬ. Лёгка выканаць. Мне жонку ашукаць – раз плюнуць. Хачу выпіць – выкручу пробкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 310 ▶