Старонка 215
◀ / 310 ▶
РАБІЦЬ, ЯК РАДЗЮЧЫХА КАЗЛА СТРЫГЛА. Рабіць работу прыхваткамі, калі ёсць вольны час. Жанчына казла стрыгла прыхваткамі. То там, дзе пачынала, поўсць зноў нарастала. Лушчык В. І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. РАБОТА ГАРЫЦЬ У РУКАХ. Спрытны, лоўкі ў рабоце хто. У яе руках любая работа гарыць, усё ўмея: і шыць, і вязаць, і ткаць – ніхто яе ні апярэдзіць. Яглевічы Ягл. РАДЫ НІМА. Немагчыма знайсці паратунак. Убіліся дзікі ў картоплі, то ніякае рады німа. І чартапалохі ні памагаюць. Бялавічы Кос. РАЗВЕСІЦЬ ВУШЫ. Даверліва слухаць. Сусед хваліцца, шчо много рыбы ловіць. Пытаюся, на шчо ён ловіць. Кажа, на боб. А я развесіў вушы і слухаю. Пасля думаю: ці гэто праўда? Я зроду ні чуў, шчо можно лавіць на боб. Заполле Кос. РАЗВІДНЕЦЬ У ВАЧАХ. Разжыцца, пабагацець. Яно развіднело ў вачах, сталі жыць, а тут вайна. Заполле Кос. Перастаць балець. Галава перастала, то развіднело ў вачах. Альшаніца Квас. РАЗВОДЗІЦЬ (РАЗВЯСЦІ) РУКАМІ. Не ведаць, як дапамагчы выйсці з цяжкага становішча. Папрасіў трактарыста сено прывязці з балота. Ён рукамі развёў. Кажа, прывёз бы, але дождж прайшоў, баюся, шчо загрузну. Бялавічы Кос. РАЗВОДЗІЦЬ ТАРЫ-БАРЫ. Гаварыць пра пустое, няважнае. Німа мне калі з табою разводзіць тары-бары: печ паліцца, трэба чыгуны ўставіць. Даргужы Міл. РАЗВЯЗАЦЬ САБЕ РУКІ. Атрымаць свабоду дзеянняў. Тры годы з мужыком прамучылася, урэшці развязала свае рукі: выгнала. Хай ідзе другую гэдаку дурную пашукая. Цярпела і п'янство яго, і гультайство. Гошчава Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 310 ▶