Старонка 214
◀ / 310 ▶
Пярун іх ведая, дзе яны пазаставаліся, дзе іх шукаць. Альшаніца Квас. ПЯРЭПАЛАХІ ВЫЛІВАЦЬ. Лячыць ад сполаху. У Мілейках Зазуліха была. Надто добра пярэпалахі вылівала. З усяе акругі да яе ішлі, усім памагала. Бусяж Міл. ПЯСОК (ПАЦЯРУХА) СЫПЛЯЦЦА. Вельмі стары хто. Які з мяне работнік? З мяне ўжэ пацяруха сыпляцца. От, пасу куры на надворку. Квасевічы Квас. ПЯТАЕ ЦЕРАЗ ДЗЯСЯТАЕ. Непаслядоўна (расказваць, пераказваць). Я прыеду ад дачкі, то ўсё мужыку раскажу, а ён – пятая цераз дзясятая. Кажа, едзь сама паглядзі. Галенчыцы Ягл. Р РАБІЦЬ (ЗРАБІЦЬ) З БЕЛАГО ЧОРНАЕ. Перакруціць. Ён такі чалавек: з добраго зробіць кепскае, з белаго зробіць чорнае. г.Косава. РАБІЦЬ (ЗРАБІЦЬ) З МУХІ СЛАНА. Перабольшваць. Ты, Алена, ні рабі з мухі слана. Паймала твайго хлопца ў трускаўках – адзін раз дубчыком перацягнула. А ты нарабіла ляманту, шчо на горкае яблыко збіла. Скураты Квас. РАБІЦЬ НА СМЕХ. Абы-як. Прышоў ты, чалавеча, мне памагчы, але робіш на смех. Заполле Кос. РАБІЦЬ (ПАПАРАБІЦЬ) НА ЧОРТА ЛЫСАГО. Дарма. Папарабілі ў калхозі на чорта лысаго, за палачкі. Мілейкі Міл. РАБІЦЬ ПАВЕРХ РУК. Рабіць лянуючыся. Які з яго пячнік? Ён робіць паверх рук. За тыдзянь гэту печ ні зробіць. А выпіць і закусіць кожны дзень дай. Заполле Кос. РАБІЦЬ ПРАЗ ПЕНЬ КАЛОДУ. Рабіць абы-як, без старання. У калхозі ўсе работы робяць праз пень калоду: і сеюць, і жнуць, і капаюць. Бо ні сваё. Верашкі Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 310 ▶