джаць. Бярэ замуж, то ідзі. Пускай жабракоў на свет. Яблонка Жытл.
ПУСКАЦЬ (ПУСЦІЦЬ) ПАД НОЖ. Рэзаць. Пусціць цялушачку пад нож не штука. А вот выгадаваць кароўку з яе – трэба пахадзіць, пастарацца. Воля Жытл.
ПУСКАЦЬ (ПУСЦІЦЬ) СЛЯЗУ. Плакаць. Адзінаго сына ў Афганістані забілі. Бацько трымаўся, як мог. Але як салдацікі пачалі салют даваць, і ён ні вытрымоў, пусціў слязу. г.Івацэвічы. Выклікаць жаль да сябе. Пайшла шыфяр пытаць, каб хату перакрыць. Ніяк ні хацелі даваць. Прышлося слязу пусціць. Сярадава Жытл.
ПУСКАЦЬ ТУМАН У ВОЧЫ. Ашукваць. Гэтыя цыганы як туман у вочы пусцілі: і сало, і яйца, і грошы, якія ў хаці былі, – усё пааддавала. Размеркі Стайк.
ПУСКАЦЬ (ПУСЦІЦЬ) ЧЫРВОНАГО ПЕЎНЯ. Падпальваць. Суседу нехто чырвонаго пеўня пусціў – хлеў згарэў. Правадоў ні было, замкнуць ні магло. Брыгадзіром робіць, упёкся некаму ў печані. Квасевічы Квас.
ПЫЛЬНЫМ МЯШКОМ СТУКНУТЫ. Неразумны. Ты сёні як пыльным мяшком стукнуты, нічого ні кеміш. Альшаніца Квас.
ПЫТАЦЬ У ХВОРАГО ЗДАРОЎЯ. Звяртацца да некага з просьбай, якая не можа быць выканана. Прыехоў швагяр з Косава, просіць сена. Кажу, пытаяш у хвораго здароўя: я сам тону купіў. Бусяж Міл.
ПЭНКАЦЬ АД СМЕХУ. Заходзіцца, знемагчыся ад смеху. Сёні як сталі бабы мужыкоў абгаварваць, то пэнкалі ад смеху. Бялавічы Кос.
ПЭЦКАЦЬ РУКІ. Ублытвацца ў непрыемнасці. Не хачу пэцкаць рукі. Ты і без мяне гуза на голоў знойдзяш. г.Косава.
ПЯРУН ЯГО ВЕДАЯ. Ніхто (не ведае). Восянь, дахаты каравы ні хочуць ісці. А пасем па лесі.
82 👁