Старонка 212
◀ / 310 ▶
слабы. Аляксейкі Стайк. ПРЫШЫЙ КАБЫЛІ ХВОСТ. Лішні, непатрэбны. Не дай Бог, братко, быць прымаком. Пакуль былі жывыя цесць з цешчаю, то я быў прышый кабылі хвост. Стайкі Стайк. ПСАВАЦЬ (САПСАВАЦЬ) АБЕДНЮ. Шкодзіць, рушыць чыесьці планы. Прыехалі да вянца ажно сем пар. Згаварыліся жаніхі пастаяць у цане. Сапсаваў абедню ён: першы вянчацца пайшоў, баяўся, што маладая перадумая. Заполле Кос. ПСАВАЦЬ (ПАПСАВАЦЬ) КРОЎ. Рабіць непрыемнае каму-небудзь. Узяла прымака, то ні ведала, як ад яго адкараскацца. Папсаваў ён мне крыві, доўго помніць буду: гультай і п'яніца. г.Косава. ПУЛЯЮ ЛЯЦЕЦЬ. Хутка бегчы. Сынок, пуляю ляці па бабу: карова цяліцца будзя. Грыўда Міл. ПУНТ ЗАЙШОЎ. Заўпарціцца. Як зайшоў жонцы пунт, то ўжэ тры дні да мяне ні аказваяцца. Заполле Кос. ПУСКАЦЬ (ПУСЦІЦЬ) З АГНЁМ (З ДЫМОМ). Спальваць. Немцы як адступалі, то нашо сяло з агнём пусцілі. Ёдчыкі Квас. ПУСКАЦЬ (ПУСЦІЦЬ) З ТОРБАЮ. Зрабіць бедным. Вайна многіх з торбаю пусціла. Засталіся голыя і босыя. Альшаніца Квас. ПУСКАЦЬ (ПУСЦІЦЬ) КАЗЛА Ў АГАРОД. Па недасведчанасці дазволіць пакарыстацца чужой маёмасцю. Пусцілі казла ў агарод – паставілі сад калхозны пільнававаць. Папавалачылі людзі яблык за бутэлькі. Бялавічы Кос. ПУСКАЦЬ (ПУСЦІЦЬ) НА ВЕЦЯР. Марна траціць. Старыя людзі грошы на кніжку кладуць, а маладыя на вецяр пускаюць: на прысмакі да на ўборы. Хадакі Жытл. ПУСКАЦЬ (ПУСЦІЦЬ) НА СВЕТ. Нара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 310 ▶