ПРЫСЫПАЦЬ ПЯСКОМ ВОЧЫ. Пахаваць. Пайдзеш на могліцы – гэдулькі маладых, а ўжэ прысыпалі пяском вочы. г.Івацэвічы.
ПРЫТРЫМЛІВАЦЬ (ПРЫТРЫМАЦЬ) ЯЗЫКА. Памаўчаць. Прытрымай языка, а то каб гэты доўгі язык цябе да бяды не давёў. Боркі Падст.
ПРЫТУЛЬВАЦЬ (ПРЫТУЛІЦЬ) ГОЛОЎ. Знайсці прытулак. Пытаяшся, як жыву? От, жыву памаленьку. Прытуліла голоў да нашае меншанькае, паскрэбушкі ды гадую ўнукоў. Юкавічы Стайк.
ПРЫХОДЗІЦЬ (ПРЫЙСЦІ) ДА ПАМЯЦІ. Апрытомнець. Два тыдні мой чалавек у рэанімацыі ляжаў. А гэто прыйшоў да памяці, то перавялі ў палату. г.Івацэвічы.
ПРЫХОДЗІЦЬ НА ЯЗЫК. Прыпамінаецца. Бывало, бабы як пачнуць сварыцца, то смех і грэх. Што прыходзіць на язык, тоя і гавораць. Усю радню памяшаюць. Скураты Квас.
ПРЫХОДЗІЦЬ (ПРЫЙСЦІ) У ГОЛОЎ. Успамінаецца. Як успомню пра вайну, то прыходзіць у голоў, як беглі ў лес хавацца ў зямлянку, што бацько выкапоў. Заполле Кос.
ПРЫ ЦАРУ ГАРОХУ. Вельмі даўно. Гэто было яшчэ пры цару Гароху, а ты зараз усё ўспамінаяш. Што было, тоя з вадою сплыло. Жыві сёняшнім днём. Хадакі Жытл.
ПРЫЦІСКАЦЬ (ПРЫЦІСНУЦЬ) ХВАСТА. Адчуць небяспеку, сцішыцца. Солтысом пры паляках быў, а прышлі Саветы, то прыціснуў хваста. г.Косава.
ПРЫШЛІ КАПЦЫ. Так скажуць, калі чалавек дажывае апошнія дні. Думоў, век панаваць будзя. Але ж ад смерці ніхто ні адкупіцца, і яму прышлі капцы. Альшаніца Квас.
ПРЫШОЎ КАНЕЦ. Прыйшла пара памерці. Мусіць, і на яго канец прышоў: учоры павязлі ў бальніцу,
76 👁