ка, без цябе разбяруцца. На тоя яны ўласць. г.Косава.
ПРЫ МАЁЙ ПАМЯЦІ. У маю бытнасць. Ужэ пры маёй памяці цілівізары паявіліся. Мой бацько першы ў сяле купіў. Альшаніца Квас.
ПРЫ НАШАЙ ПАМЯЦІ. Пры жыцці. У калхоз заганялі ўжэ пры нашой памяці. Скураты Квас.
ПРЫНЕСЦІ Ў ПАДОЛКУ (У ПЕЛЯНІ). Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Дачка Кастусёва прынясла ў падолку дзіця: гадуйця, а сама даляй гуляя. Воля Жытл.
ПРЫНЯСЦІ ЗА ГУБАЮ (ГУБОЮ). Хоць трохі (пра ежу). На вяселле пайдзеш, то хоць за губаю мне прынясі што смачнаго. Зялёны Бор Стайк.
ПРЫ ПАМЯЦІ. Без страты свядомасці. Мой дзед пры памяці паміраў. Хадоркі Кос.
ПРЫПАЎЗЦІ НА КАЛЕНЯХ. Умольна прасіцца. Ні ўцякай, ні ўцякай! Ты яшчэ на каленях да мяне прыпаўзеш, як у міліцыю пазваню, што шыбу ў акне пабіў. Гошчава Стайк.
ПРЫ СВАЁМ РОЗУМІ. У поўнай свядомасці. От Бог доўгі век чалавеку даў: дзявяты дзясяток ідзе, у дахтароў зроду ні быў і пры сваём розумі. Бялавічы Кос.
ПРЫСПАЦЬ ДЗІЦЯ. Па неасцярожнасці ў час сну задушыць дзіця. Даўней дзіця маці клала ля сябе, каб не ўставаць уночы. Натоміцца, жнучы цэлы дзень, то ўжэ і сілы ні было падымацца на ноч па колькі разоў. То бывало, што і прыспіць дзіця. Заполле Кос.
ПРЫСТАВАЦЬ (ПРЫСТАЦЬ) З НАЖОМ ДА ГОРЛА. Настойліва патрабаваць штосьці. Прыстаў з нажом да горла: адно пазыч грошай. Другому даў бы, а яму не. Бо гэто ж на прапой. Ні даў! Бялавічы Кос.
ПРЫСТАЦЬ ЯК СЛЯПЫ ДА ПЛОТА. Неадчэпна. Ты чаго прыстаў да мае дачкі як сляпы да плота? Яна ў мяне вучыцца ў інсцітуці. А ты хто? Сабак ганяяш па сяле. Няхачава Стайк.
76 👁