Старонка 209
◀ / 310 ▶
ведоў, што прыгрэў змяю за пазухаю. Гэто ж ён сказаў міліцыі, што я гарэлку гнаў. Гошчава Стайк. ПРЫ ДУШЭ. У наяўнасці (пра грошы). Ні прасі, ні пазычу я табе нічого: у мяне пры душэ капейкі німа. Заполле Кос. ПРЫЖЫЦЬ ДЗІЦЯ. Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Ні распісваюцца, а дзіця прыжылі. Як на мяне, старую, то гэто велькі грэх. Альшаніца Квс. ПРЫЙДЗЯ КОЗА ДА ВОЗА. Г.зн. прыйдзе час скарыцца. Прыйдзя коза да воза, ты яшчэ папросішся ў мяне. Альба Квас. ПРЫЙСЦІ НА ПАМЯЦЬ. Успомніцца. Прыйшло на памяць, як з дзедом ездзілі канём на Пабяжыно па сено. Дарога далёка, а балота гэдыкаго я зроду ні бачыў: велькае, і дрыжыць пад нагамі. Альшаніца Квас. ПРЫЙСЦІ Ў ГОЛОЎ. Успомніць. Маці наказала купіць ліпок на мухі. А мне прышло гэто ў голоў, як з Косава дахаты ішоў. Ні буду ж варочацца назад. Заполле Кос. ПРЫКІДВАЦЦА ДУРАЧКОМ. Хітраваць. Бачыш, прыкідваяцца дурачком: “Я здароўя ні маю, ні рабіў на камбайні зроду”. Нябось, дзе лягчэй і плацяць добра, то ён здаровы. А на камбайні ад цямна да цямна рабіць трэба. Квасевічы Квас. ПРЫКЛАДАЦЬ (ПРЫКЛАСЦІ) РУКІ. Дапамагчы. У бальніцы ляжала, а ўжэ старая, не здужая за сабою пахадзіць. То санітарачка маладая прыклала рукі, за ею ўхаджвала. г.Косава. Прыкласці намаганні. Каб што вырасло ў агародзе на градзе, то трэба рукі прыкласці. Размеркі Стайк. ПРЫКЛАДАЦЬ (ПРЫКЛАСЦІ) РУКУ. Прыняць удзел. Аштрафавалі майго зяця, шчо прыцэп дроў прывёз. І ты, кум, да гэтаго руку прыклаў, за сведку пайшоў. На добры лад, то сказаў бы: ні бачыў нічого. Гошчава Стайк. ПРЫКУСІЦЬ ЯЗЫКА. Прамаўчаць. Прыкусі язы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶