Старонка 208
◀ / 310 ▶
Усё праз сілу ем. Сенькавічы Падст. ПРАЛУПІЦЬ ВОЧЫ. Прачнуцца. Ніздарма ты такі тоўсты. Ні паспеяш пралупіць вочы, а ўжэ шукаяш паесці. Була Міл. ПРАЛЯТАЦЬ МІМА ВУШЭЙ. Няўважліва слухаць, не запамінаць. Вучу, вучу, сынок, цябе, а ў цябе ўсё пралятая міма вушэй. Ты ўсё за сваё. Бусяж Міл. ПРАМОКНУЦЬ ДА НІТКІ (ДА РУБІНАЧКІ). Стаць мокрым, зусім прамокнуць. З ягад ехала да папала пад дождж. То прамокла да рубіначкі. Ёдчыкі Квас. ПРАПІЦЬ МАЗГІ. Адурэць ад гарэлкі. Зараз палавіна мужыкоў прапілі мазгі. На раніцу ўжэ пільнуюць, каб магазіна адчынілі. Ні сям'я, ні работа – ніц ім ні трэба. г.Косава. ПРАСВЕТЛАЯ ГАДЗІНА (ЧАСІНА). Вольны час. У сяле ні зімою, ні летом німа прасветлае гадзіны. Век работаю душышся. Альба Квас. ПРАТРУБІЦЬ УСЕ ВУШЫ. Гаварыць пра адно і тое ж. Ты мне ўсе вушы пратрубіў, напамінаючы. Дагаварыліся ж: заўтра паедзям купляць табе ровара. Куляшы Міл. ПРАЦЕРАБІЦЬ ЗУБЫ. Мець ежу. Во жыццё пайшло: устаў рано і думай, чым працерабіць зубы. Ятвезь Квас. ПРОСЯЦЬ КАШЫ. Патрабуецца рамонт (пра абутак). Аддала за боты шалёныя грошы. Месяц ні панасіла, а ўжэ кашы просяць. г.Івацэвічы. ПРЫБІВАЦЦА (ПРЫБІЦЦА, ПРЫСТАЦЬ) ДА БЕРАГА. Звіць сваё гняздо. Пара табе, сынок, прыбіцца да берага. Чацвёрты дзясяток размяняў, а ўсё адзін. Стайкі Стайк. ПРЫБІРАЦЬ (ПРЫБРАЦЬ) ДА РУК. Прысвойваць, завалодваць. Нас чацвёро ў бацькоў было, а менша сястра ўсё пасля іх смерці да рук прыбрала. г.Косава. ПРЫГРЭЦЬ ЗМЯЮ ЗА ПАЗУХАЮ. Даверыцца крывадушнаму чалавеку. З хаты мае ні вылазіў. А я і ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶