Старонка 217
◀ / 310 ▶
Кажу: дасі сто грам, то парамантую. г.Косава. РАЗРЫВАЦЦА (РАЗАРВАЦЦА) НА КУСКІ. Мець шмат пільнай работы і старацца яе выканаць. Яшчэ грады ні апалола, а тут ягады паспелі: і суніцы, і чорныя. Ні ведаю, за шчо ўхапіцца, гатоў на кускі разарвацца. Альшаніца Квас. РАЗУМНЫ ДУРАНЬ. Здольны, але лянівы хто. Паслухаць яго, то ўсё ён зная, усё ведая, але нічого ні робіць. Адным словом – разумны дурань. Яглевічы Ягл. РАКОМ ПАЎЗЦІ. На карачках. Бацько мой любіў пажартавць. Чарку за сталом падымя і скажа: "Жадаю ўсім нам сто лят жыць, а дзвесце лят раком поўзаць". Ад палякоў, мусіць, навучыўся. Заполле Кос. РАКОМ УСТАЦЬ. Так скажуць пра чалавека, у якога дрэнны настрой. Сёні ты, Алесь, мусі, раком устаў: кідаяшся на ўсіх цэлы дзень. Гічыцы Ягл. РАСА ВОЧЫ ВЫЯДАЯ. Не мець шчасця. У чужое шчасце не ўкупішся. Іншаму ўсё жыццё шанцуя, а мне, беднаму, раса вочы выядая. г.Косава. РАСІНКІ Ў РОЦІ НЕ БЫЛО. Галодны. Людзі зараз вячэраць будуць, а ў мяне за дзень расінкі ў році не было. Даў зарок: пакуль машыну не адрамантую, есці не буду. г.Івацэвічы. РАСКАТАЦЬ ГУБЫ. Спадзявацца на лёгкі спажытак. Пачулі, што вяселле будзя ў нябогі. Мой мужык абрадаваўся. Казаў усё: "Хоць смачно наемся да на маладых падзіўлюся". Раскатаў губы. А нас узялі і не паклікалі. Каму мы, старыя, зараз трэба? Да яшчэ рабілі ў рэстарані. г.Косава. РАСКІНУЦЬ РОЗУМОМ. Абдумаць. Ты, чалавеча, не сярдуй, а раскінь розумом: чаго мы паедзям у Жыровічы праз Бусяж, калі можно напрамую – праз Булу, Сяркі, Баравікі. г.Косава. РАСКРЫВАЦЬ (РАСКРЫЦЬ) РОТА. Гаварыць. І ты яшчэ рота раскрываяш? Памаўчы! Гэто ж ад цябе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 310 ▶