Старонка 218
◀ / 310 ▶
сплетні пайшлі. Гічыцы Ягл. РАСПУСКАЦЬ (РАСПУСЦІЦЬ) НЮНІ (СОПЛІ). Плакаць. Не распускай нюні, я цябе не пашкадую. Я цябе не пасылаў у футбол граць, што табе носа пабілі. г.Івацэвічы. РАСПУСКАЦЬ (РАСПУСЦІЦЬ) РУКІ. Біцца. Я дачку гадаваў не для таго, каб ты рукі распускаў. Помні: каб гэто было першы і паследні раз! Стайкі Стайк. Абдымацца, прыставаць. Я табе ні Алена, і распускаць рукі ні дазволю. Хадоркі Кос. РАСПУСКАЦЬ (ПАРАСПУСКАЦЬ) ЯЗЫКІ. Не стрымлівацца ў выказваннях. Даўней гэдык языкі не распускалі, як зараз. Паслухаяш маладых, то за кожным словом мат. г.Івацэвічы. РАССЫПАЦЦА (РАССЫПАЦЦА) ДРАБНЕЙ МАКУ. Лісліваць. Хоць і рассыпаюся перад нявесткаю драбней маку, але ж нявестка чужая костка. Заполле Кос. РАСТАВАЦЬ У РОЦЕ. Вельмі смачнае што. Унучка торта спякла, то ў році растае. Размеркі Стайк. РАСЦЕ Ў РОЦІ. Так скажуць, калі ежа нясмачная альбо няма апетыту. Што вы мяне застаўляяця? Каб я быў здаровы, то за мілу душу з'еў бы. А так яно мне ў році расце. Бялавічы Кос. РВАЦЬ ДУШУ (СЭРЦА). Хвалявацца, мучыцца. Дачушка, ні рві душу, ты мужыка ні падымяш. А ў цябе дзеці малыя, іх гадаваць трэба. Размеркі Стайк. РВАЦЬ ЖЫЛЫ. Цяжка і многа працаваць. І мае бацькі век жылы рвалі, і я так пражыла, а багацця ні нажылі. Галік Міл. РВАЦЬ (РАЗРЫВАЦЬ) НА КАВАЛКІ. Не даваць спакою, турбаваць. Як папрыязджюць унукі на лето, то гатоў на кавалкі разарваць. Аднаму тое трэба, другому – другое. Не ведаеш, каго слухаць. Яглевічы Ягл. РВАЦЬ НА САБЕ КОСЫ. Быць у адчаі, моцна пе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 310 ▶