ражываць, дакараць сябе. Гатова косы на сабе рваць, нашчо тады пусціла яго на музыкі — цэлы хлопяц быў бы. Скураты Квас.
РВАЦЬ ПУПА. Падрывацца з цяжкае працы. Цэлы дзень пупа рваў — сам гной з хлява выкідаў. А сыны, халернікі, так і ні прыехалі. Як паршука буду калоць, во тады прыедуць. Гошчава Стайк.
РОВОМ РАУЦІ. Моцна плакаць. Купіла сукеначку ўнучцы, а суседскі хлопчык у лужу пхнуў. То прыбегла дахаты — роўма раўла. Ледзьве я яе супакоіла. Галенчыцы Ягл.
РОЖКІ ДЫ НОЖКІ ЗАСТАЛІСЯ. Амаль нічога (не засталося). Закалолі паршука. І тому дзіцяці трэба даць, і гэтаму. А нам засталіся рожкі ды ножкі. Зыбайлы Жытл.
РОТ ДА ВУШЭЙ. Так скажуць пра вясёлага, усмешлівага чалавека. Доўго не бачыў зямляка. Сустрэліся — у яго адразу рот да вушэй. Жамайдзякі Міл.
РОТ НІ ЗАКРЫВАЯЦЦА. Гаваркі хто. І скуль у яго што бярэцца? Цэлы дзень рот ні закрываяцца. Ятвезь Квас.
РУБЕЛЬ РУБЛЯ НІ ДАГОНІЦЬ. Бяднота, безграшоўе. Ад палучкі да палучкі жывем, рубель рубля ні дагоніць, ніякаго запасу німа. Альшаніца Квас.
РУКАМІ І ЗУБАМІ ТРЫМАЦЦА. Некім ці нечым даражыць. Рукамі і зубамі трымайся за гэту работу, бо лепшае цяжко знайсці. Кушняры Падст.
РУКА НАБІТА. Спрактыкаваны хто. У яго рука набіта. Я цэлы дзень устаўляў бы акно ў хату, а ён хутко гэто зрабіў. Жытлін Жытл.
РУКА НЕ ЗДРЫГАНЕЦЦА. Хопіць рашучасці, каб здзейсніць задуманае. У яго рука не здрыганецца. Ён каго хочаш на той свет адправіць. г.Івацэвічы.
РУКА НЕ ПАДЫМАЯЦЦА. Не хапае смеласці забіць. Мой бацько слабое сэрцо меў. У яго рука не па
142 👁