дымалася нават пеўня зарубаць. г.Косава.
РУКІ АПУСКАЮЦЦА. Так кажуць, калі праца не дае плёну. Устану на раніцу, упраўлюся, есці навару, бягу на работу. Прыду з работы – да ночы то ў агародзі, то ў хаці завіхаюся. А свякрыві ўсё раўно ні дагаджу. Рукі апускаюцца, здэцца, у белы свет пайшла б. Альшаніца Квас.
РУКІ ДОЎГІЯ. Так кажуць пра злодзея. У яго рукі доўгія, ад яго нічого ні ўцячэ. Харошча Міл.
РУКІ ЗВЯЗАНЫ. Не мець свабоды. Такая жмінда жонка – вочы ні бачылі б. Пакінуў бы, але дзеці трымаюць, трое іх у мяне. Рукі звязаны. Заполле Кос. Жмінда – уяда, буркля.
РУКІ З КІШЭНІ НЕ ВЫМАЦЬ. Траціць шмат грошай. Дзеці павырасталі, то ўнукі пашлі. Як раней, так і зараз – рукі з кішэні не вымай. Руда Падст.
РУКІ З-ПАД СРАКІ РАСТУЦЬ. Няўмека, няздатны да працы хто. У мае нявесткі рукі з-пад сракі растуць: ні шыць, ні вязаць, ні ткаць – ніц не ўмея. Заполле Кос.
РУКІ КАРОТКІЯ. Так кажуць пра чалавека з невялікімі магчымасцямі, які не можа ажыццявіць задуманае. Ты, каб прымеў, то мяне жывого закапаў бы, але рукі кароткія. Міналася твая ўласць. г.Косава.
РУКІ ЛАМАЦЬ. Нервавацца, хвалявацца. Бацькі рукі ломяць, а яна з гэтым п'яніцаю дурным звязалася. Азярцо Падст.
РУКІ НІ АДВАЛЯЦЦА. Нічога з табой не зробіцца. Чаго сядзіш? Ідзі памажы суседу сено на вышкі закінуць, рукі ні адваляцца. Як табе памагаюць, то нібось добра, а сам у цянёк схаваўся. Бялавічы Кос. Нібось – нябось.
РУКІ НІ ДАХОДЗЯЦЬ. З-за занятасці, клопатаў няма часу прыступіць да пэўнай работы. То памідоры пасынкую, то гуркі палю, а капусту асыпаць рукі ні даходзяць. Размеркі Стайк.
84 👁