Старонка 221
◀ / 310 ▶
РУКІ НІ ПАДКЛАДЗЕШ. Так кажуць, калі немагчыма дапамагчы. Душа баліць глядзець, як маці мучаецца. Хочу памагчы, а ні ведаю як – рукі ні падкладзеш. Альшаніца Квас. РУКІ ПА ЛОКЦІ Ў КРЫВІ. Так кажуць пра забойцу. У яго рукі па локці ў крыві, ні адну душу ў вайну загубіў. Німа яму ратавання. Заполле Кос. РУКІ РАЗВЯЗАНЫ. Так кажуць пра чалавека, свабоднага ў дзеяннях. Бацько жывы быў, то трымаў у кулаку. А ні стало бацька, то ў яго рукі развязаны: ганяя жонку. Начуя, бедна, з дзецьмі па суседзях. Скураты Квас. РУКІ СВЯРБЯЦЬ (ЧЭШУЦЦА). Так кажуць пра таго, хто не можа ўстрымацца, каб не пабіцца, не зрабіць шкоду. Увесь плот мне паламалі, рукі ім свярбяць, ці што. Аўсто Стайк. РУК НІМА ЗА ШЧО ЗАЧАПІЦЬ. Так скажуць, калі няма гаспадаркі і звязаных з ёю клопатаў. Старыя ўжэ. Здалі карову, то рук німа за шчо зачапіць. Альшаніца Квас. РУКОЙ ПАДАЦЬ. Блізка. Ад нашаго сяла да рэчкі рукой падаць. Сенькавічы Падст. РЫЦЬ НОСОМ. Настойліва шукаць. Землю носом рыць буду, а знайду прапажу. Далёко майго ровара ні завялі – дагадваюся, чыя гэта работа. Альшаніца Квас. РЭДКІ Ў ЯЙЦАХ. Малады, нядужы. Ні падымяш ты гэтаго мяшка, і ні бярыся – рэдкі ў яйцах яшчэ. Альшаніца Квас. РЭЖА ВОЧЫ. Вельмі выдзяляецца. Купіла сукенку на вяселле. У магазіні свет слабаваты быў, то хароша была. А на сонцы – аж вочы рэжа. Мне, старой, брыдко ў такой ісці. г.Косава. РЭЖА ВУШЫ. Непрыемна слухаць. Рэжа вушы, як зараз маладыя гавораць: адны маты-пераматы. г.Івацэвічы. РЭЗАЦЬ ПА-ЖЫВОМУ. Прычыняць боль, паку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 310 ▶