Старонка 222
◀ / 310 ▶
ты. Дачка з зяцём развяліся і ўнукоў падзялілі. Рэжуць мяне па-жывому: дзеўчынку забрала дачка, а хлопчыка зяць. А ў мяне сэрцо разрываяцца: як можно дзяцей падзяліць? Квасевічы Квас. С САБАКАМ СЕНО КАСІЦЬ. Туляцца, хавацца. – Ты, Алена, двоя дзяток гадуяш. А дзе твой мужык? – Мой мужык, дзядзьку, сабакам сено косіць. Ленаваўся рабіць, ні схацеў дзяцей гадаваць. Паехоў лёгкаго хлеба шукаць. г.Івацэвічы. САБАКУ З'ЕСЦІ. Добра ведаць сваю справу. Добра разбіраяцца ў трактарах мой швагяр. Але што ты хочаш, ён на гэтом сабаку з'еў. Трыццаць гадоў трактарыстом адрабіў. Размеркі Стайк. САБЕ ПАД НОС. Гаварыць ціха, невыразна. Мацней кажы, а то бубніш сабе пад нос. Я ўжэ старая, кепско чую. Галенчыцы Ягл. САДЗІЦЦА (СЕСЦІ) НА ГОЛОЎ. Узяць верх над некім, падпарадкаваць. Хлопцу ано пятнаццаць гадоў, а ён сеў табе на голоў і робіць, шчо хоча. Ці ты рады яму не дасі? Твой хлеб есць! Бялавічы Кос. САДЗІЦЦА (СЕСЦІ, УСЕСЦІСЯ) НА КАРК (НА ШЫЮ). Ленавацца, быць на ўтрыманні. Як жэб старая здурэла: узяла сабе ўдаўца. Думала, лягчэй удвох будзя. А то ж ніц ні хоча рабіць. Сядзіць на маём карку, ано цэлымі днямі цілівізара глядзіць. Скураты Квас. САДЗІЦЦА (СЕСЦІ) НА ХЛЕБ І ВОДУ. Пасціць, абмяжоўваць сябе ў харчаванні. Вялікі пост наступіў, сяджу на хлебі і вадзе. Галенчыцы Ягл. САДЗІЦЦА (СЕСЦІ) Ў ЛУЖУ. Папасці ў няёмкае становішча. Так хацеў паказаць, які ён вялікі спявак. А вышоў на сцэну ды сеў у лужу – прыпева забыўся. Яглевічы Ягл. САДЖАЦЬ (УСАДЗІЦЬ) ЯЗЫК. Умешвацца не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 310 ▶