Старонка 223
◀ / 310 ▶
ў свае справы. Усадзіла языка, то маяш бяду – пасварыла дачку з зяцём. Альшаніца Квас. САМ НІ СВОЙ. Так скажуць пра таго, хто знаходзіцца ў стане моцнага хвалявання. Сам ні свой хаджу. Гэто ж трэба было дадумацца! Хлопяц мой з такімі, як сам, саплямі ўкралі каня з канюшні. Запраглі ў брыгадзіраву брычку ды паехалі да дзявок у Бялавічы. Нехто даказаў участковаму. Той крычыць: “Усіх пасаджу на пятнаццаць суток за крадзёж калхознаго імушчаства!” Заполле Кос. САМО ІДЗЕ Ў РУКІ. Вельмі лёгка дастаецца. От шанцуя гэтаму Івану. Багацце само ідзе яму ў рукі. Дзядзько ў Амерыцы аб'явіўся, склаў на яго завяшчання. г.Івацэвічы. САМО МЕНЯЙ. Менш не можа быць. Гэты год картоплі ўрадзілі. Пасадзіла дзесяць соток, а накапалі само меняй тры тоны. Яглевічы Ягл. САМО РАЗ. Якраз, акурат па памеры. Купіла дзеўчыні ў Ражаной боцікі, памерыла – само раз. А гэдакія файныя. Дачка расцвіла ад радасці. Ёдчыкі Квас. САМО Ў РОТ ПРОСІЦЦА. Вельмі апетытна выглядае (пра ежу). Бывало, да Вялікадню маці кумпяка цялячаго нашпігуя салом, абмажа цестом з жытняе мукі – і ў гарачу печ. Дастаня з печы – пахата на ўсю хату. Гляняш – ён сам у рот просіцца. Альшаніца Квас. САМ (-А, -І) ПА САБЕ. Паасобку. Раней людзі дружнейшыя былі, памагалі адзін аднаму. А зараз кожны сам па сабе жыве. Була Міл. САМ (-А, -І) САБЕ. Самастойна. Жонка памярла, дзеці да сябе ў горад клічуць. Але я ні хочу, жыву сам сабе. Лепш, як дома, німа нідзе. Свая хатка як родна матка. Заполле Кос. САМ САБЕ ГАЛАВА (ГАСПАДАР). Самастойны, незалежны. Мне дваццаць гадоў было, як ажаніўся. Праз тры годы хату паставілі – сам сабе гаспадар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 310 ▶