стаў. Альшаніца Квас. САМ САБЕ НІ РАД. Незадаволены самім сабою. Колькі раз было так: ляпняш, што сліна да губы прынясе, а патом сам сабе ні рад. Міхнавічы Стайк. САМ ЧОРТ НІ РАЗБЯРЭ. Справа так заблытана, што цяжка разабрацца. Як яны мераюць гэтыя пляцэ: адзін год столькі соток, другі год – больш. Сам чорт ні разбярэ гэтых мярнічых. Заполле Кос. САМЫ РАЗ. Патрэбнага памеру. Купіла свайму чалавеку рубашку, памероў – самы раз. Скураты Квас. САПСАВАЦЬ АБЕДНЮ. Разладзіць чыесьці планы, намеры. Дагаварыліся пустакі прадаваць па пяць рублёў за штуку. А ён усю абедню сапсаваў: пачаў па чатэры прадаваць. Заполле Кос. САПЦІ (ЗАСАПЦІСЯ) ЯК МЕХ КАВАЛЬСКІ. Цяжка, часта дыхаць. Прайшоўся пешшу з Косава да Бялавіч, то засопся як мех кавальскі. Бялавічы Кос. САРОКА НА ХВАСЦЕ ПРЫНЯСЛА. Так скажуць, калі не хочуць гаварыць, ад каго зыходзіць навіна. – Вяселле ў тваіх суседзёў будзя. Дачка замуж ідзе. – Адкуль ты ведаяш? – Сорока на хвасце прынясла. Любішчыцы Люб. СА СВЕЧКАЮ НІ ЗНОЙДЗЯШ. Немагчыма знайсці. Як трэба малаток, то днём са свечкаю ні знойдзяш: унукі павыцягалі. Хрышчонвічы Квас. СА ШКУРЫ ЛЕЗЦІ. Старацца з усіх сіл, каб дабіцца поспеху. Гэдык стараяцца вучыцца – са шкуры лезя. Хоча дахторкаю стаць. Жамайдзякі Міл. СВАІМ ГАРБОМ. Рупнай працай. І хата, і ўсё, што ў хаці, сваім гарбом нажыто. Альшаніца Квас. СВАХА ПЕРАЕЗДЖАЯ. Так кажуць пра чалавека, які часта мяняе месца жыхарства. Я на старасці як сваха пераезджая: адну зіму ў сына ў Мінску, другую – у дачкі ў Брэсці. А на лето, як той бусял з выраю, дахаты еду. Гічыцы Ягл. СВАЯ КРОЎ. Радня, родзічы. Доўго ні бачыліся,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
127 👁