Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ў свае справы. Усадзіла языка, то маяш бяду - пасварыла дачку з зяцём. Альшаніца Квас. САМ Ш СВОЙ. Так скажуць пратаго, хто знаходзіцца ў стане моцнага хвалявання. Сам ні свой хаджу. Гэто ж трэба было дадумацца! Хлопяц мой з такімі, як сам, саплямі ўкралі каня з канюшні. Запраглі ў брыгадзіраву брычку ды паехалі да дзявок у Бялавічы. Нехто даказаў участковому. Той крычыць: "Усіх пасаджу на пятнаццаць суток за крадзёж колхозного шушчаства! " Заполле Кос. САМО' ІДЗЕ Ў РУ'КІ. Вельмі легка дастаецца. От шанцуя гэтаму Івану. Багацце само ідзе яму ў рукі. Дзядзько ў Амерыцы аб'явіўся, склаў на яго завяшчання. г.Івацэвічы. CA'МО МЕ'НЯЙ. Менш не можа быць. Гэты год картоплі ўрадзілі. Пасадзіла дзесяць соток, а накапалі само меняй тры тоны. Яглевічы Ягл. СА'МО РАЗ. Якраз, акурат па памеры. Купыа дзеўчыніў Ражаной боцікі, памерыла- само раз. А гэдакія файныя. Дачкарасцвіла ад радасці. Ёдчыкі Квас. САМО' Ў РОТ ПРО'СЩЦА. Вельмі апетытна выглядае (пра ежу). Бывало, да Вялікадню маці кумпяка цялячаго нашпігуя салом, абмажа цветом з жытняемукі — іў гарачу печ. Дастаня з печы - пахата наўсю хату. Гляняш - ён сам у рот просіцца. Альшаніца Квас. САМ (-А, -I) ПА САБЕ'. Паасобку. Раней людзі дружнейшыя былі, памагалі адзін аднаму. А зараз кожны сам па сабе жыве. Була Міл. САМ (-А, -I) САБЕ'. Самастойна. Жонка памярла, дзеці да сябе ў город клічуць. Але я ні хочу, жыву сам сабе. Лепш, як дома, німа нідзе. Свая хатка як родна матка. Заполле Кос. САМ САБЕ' ГАЛАВА' (ГАСПАДА'Р). Самастойны, незалежны. Мне дваццаць гадоў было, як ажаніўся. Проз тры годы хату паставілі - сам сабе гаспадар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

caмо, абявіўся, просщца
15 👁
 ◀  / 310  ▶