стаў. Алыпаніца Квас. САМ САБЕ' Ш РАД. Незадаволены самім сабою. Колькіраз было так: ляпняш, што сліна да губы прынясе, а патом сам сабе ні рад. Міхнавічы Стайк. САМ ЧОРТ HI РАЗБЯРЭ'. Справа так заблытана, што цяжка разабрацца. Як яны мераюць гэтыя пляцэ: адзін год столькі соток, другі год — болыи. Сам чорт ні разбярэ гэтых мярнічых. Заполле Кос. СА'МЫ РАЗ. Патрэбнага памеру. Купіла свайму чалавеку рубашку, памероў - сомы раз. Скураты Квас. САПСАВА'ЦЬ АБЕ'ДНЮ. Разладзіць чыесьці планы, намеры. Дагаварыліся пустакі прадаваць па пяць рублёў за штуку. А ён усю абедню сапсаваў: пачаў па чатэры прадаваць. Заполле Кос. САПЦГ (ЗАСАПЦГСЯ) ЯК МЕХ КАВА'ЛЬСКІ. Цяжка, часта дыхаць. Прайшоўся пешшу з Косава да Бялавіч, то засопся як мех кавальскі. Бялавічы Кос. САРО'КА НА ХВАСЦЕ' ПРЫНЯСЛА'. Так скажут», калі не хочуць гаварыць, ад каго зыходзіць навіна. - Вяселле ў тваіх суседзёў будзя. Дачка замуж ідзе. - Адкуль ты ведаяш? - Сорока на хвасце прынясла. Любішчыцы Люб. СА СВЕ'ЧКАЮ HI ЗНО'ЙДЗЯШ. Немагчыма знайсці. Як трэбамалаток, то днём са свечкаю ні знойдзяш: унукі павыцягалі. Хрышчонвічы Квас. СА ШКУ РЫ ЛЕ'ЗЦІ. Старацца з усіх сіл, каб дабіцца поспеху. Гэдык стараяцца вучыцца - са шкуры лезя. Хоча дахторкаю стаць. Жамайдзякі Міл. СВАГМ ГАРБО'М. Рупнай працай. I хата, i ўсё, што ў хаці, сваім гарбом нажыто. Алыланіца Квас. СВА'ХА ПЕРАЕ'ЗДЖАЯ. Так кажуць пра чалавека, які часта мяняе месца жыхарства. Я на старасці як сваха пераезджая: адну зімуў сынаў Мінску, другую - у дачкіў Брэсці. А на лето, як той бусял з выраю, дахаты еду. Пчыцы Ягл. СВАЯ' КРОЎ. Радня, родзічы. Доўго ні бачьіліся
Дадатковыя словы
лезці, самы, сапсаваць, сарока
11 👁