Старонка 254
◀ / 310 ▶
век мужыку дагаджала. Альшаніца Квас. У МЕРУ. Столькі, колькі трэба. Пірог добры ўдаўся. У меру і цукру, і ваніліну. Бусяж Міл. УМЫВАЦЦА (УМЫЦЦА) КРОЎЮ. Атрымаць па заслугах. Такі забіяка, праходу ні даваў хлопцам, шчо на музыкі з чужых сёл прыходзілі. А неяк сам пайшоў у Скураты на музыкі. Згаварыліся хлопцы, то добра далі, умыўся кроўю і ён. Заполле Кос. УМЫВАЦЦА (УМЫЦЦА) СЛЯЗЬМІ. Плакаць ад крыўды, з гора. Сіратою гадавалася, то ні раз слязьмі ўмывалася. Мало хто спагадаў. Альшаніца Квас. У НАГАХ. У тым месцы, дзе ногі. Бацька пахавалі каля яго мацяры. Збоку месца ні было, то ў нагах. Міхнавічы Стайк. У НАГАХ НЕ СТАЯЎ (-ЛА, -ЛІ). Пра недаказанасць учынку. Ты ў мяне ў нагах не стаяў. Закрый рота, не распускай плёткі. Гошчава Стайк. У НОСІ БРЫДЗІЦЬ. Хочацца чхаць. Нешчо ў носі брыдзіць, каб хоць ні захварэць. Учоры ногі моцно змерзлі. Альшаніца Квас. У ПАПА АПОШНЯЯ ЖОНКА. Так скажуць пра чалавека, якія абяцае больш не рабіць дрэннага, але не выконвае абяцанае. Ці першы раз ты клянешся, шчо больш піць не будзяш. Не веру я табе – у папа апошняя жонка. Заполле Кос. УПАСЦІ Ў НЭНДЗУ. Занудзіцца. Мацяру пахавалі, то да таго бацько ўпаў у нэндзу, ажно бяду думалі. Забралі да сябе ў горад. Пры нас, пры дзецях, трошкі акрыяў. Воля Жытл. УПРАВІЦЬ МОЗГІ. Навучыць, утлумачыць, пераканаць. Табе даўно трэба мозгі ўправіць. Німа нічого даражэй за здароўе. А ты ні беражэшся, ганяяш на матацыклі расхрыстаны. Холад ужэ на дварэ. г.Косава. У ПУХ І ПРАХ. Дашчэнту. Памятаю, бацько лыжы зрабіў, харошыя, ясянёвыя. То за зіму я іх у Занкаўшчыні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶