Старонка 253
◀ / 310 ▶
паймаю ў агародзі, то ўкарачу рукі. Рацкевічы Міл. УКАРАЦІЦЬ ЯЗЫКА. Прымусіць маўчаць. Ты сёні много гаворыш. Слухай, укараці языка, ты ўсяе праўды ні ведаяш. Яглевічы Ягл. УКІНУЦЬ АГОНЬ У ХАТУ. Пасварыць. Суседка як прыдзя, так і ўкіня агонь у хату. Альшаніца Квас. УКЛАДВАЦЬ (УКЛАСЦІ) ДУШУ. Моцна любіць. Шчо ні вазьму бацькаво: ці то сакеру, ці то пілу, ці то касу – усё да рукі, усё да ладу даведзяно, ва ўсё ён душу ўклаў. Заполле Кос. УКЛАДВАЦЬ (УКЛАСЦІ) Ў ГОЛОЎ. Навучаць. Ні хоча хлопяц вучыцца. І шчо яму рабіць? Свой розум у голоў ні ўкладзеш. Азярцо Падст. УЛЕЗЦІ З ЯЗЫКОМ. Умяшацца, нашкодзіць сказаным. Як улезя свякроў з языком, так з мужыком і пасваруся. Сенькавічы Падст. У ЛЕС НІ ЎЦЯЧЭ. Бедаваць не трэба, нічога не зробіцца. Сёні нядзелька, ні ідзі касіць: работа ні воўк, у лес ні ўцячэ. Скураты Квас. У ЛІСІЦЫ ПАД ХВАСТОМ ЗАПЛЕЦЕНА ХВАРАСТОМ. Так скажуць пра дзяўчыну, якая без патрэбы падкрэслівае сваю цнатлівасць. Лушчык В.І., 1930 г. н., 2001. Альшаніца Квас. У ЛОЖЦЫ ВАДЫ ЎТАПІЦЬ. Зрабіць зло. Такі паскудны чалавек, гатоў кожнаго ў ложцы вады ўтапіць. Скураты Квас. У ЛЮДЗІ АДДАВАЦЬ (ВЫПРАЎЛЯЦЬ, ІСЦІ). Аддаць у парабкі. Як прыехалі з бежанства, то мяне бацько ў людзі аддаў: у Сіняўцы кароў пасвіў. Заполле Кос. У ЛЮДЗЯХ. У людным месцы, сярод людзей. Пажыў у людзях, то і чалавеком стаў. Руда Падст. У МАСЦЬ (ПАД МАСЦЬ) ГАВАРЫЦЬ. Дагаджаць. З маею жонкаю цяжко пасварыцца. Яна ўмея ў масць гаварыць. Ад свае мацяры навучылася. Тая ўвесь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 310 ▶