Старонка 252
◀ / 310 ▶
Ах, як ён мяне ў дурнях пакінуў. Згаварыліся па цымент ехаць у Ваўкавыск. Сказаў, каб я ў пяць часоў як штык гатовы быў. Прастаяў я цэлы ранок, яго ждучы. А ён сам, адзін, без мяне паехоў. г.Косава. У ДЫМ (У ДЫМІНУ). Быць моцна п'яным. Мой учоры хадзіў у лес, каб ляснік паказаў, дзе дрова браць. Узяў з сабою бутылку. То набраўся ў дым, ледзьве дахаты прыпоўз. Там бутылкаю ні абышлосё. Альшаніцы Квас. УЕСЦІСЯ Ў КОСЦІ. Надакучыць, абрыднуць. Такая шкодлівая карова. Усім у косці ўелася: і нам, і пастухам. Здалі, то і не шкада было. Хоць да малака была добрая. Гошчава Стайк. УЗБІЦЦА НА ГАСПАДАРКУ. Разжыцца, прыдбаць. У вайну і каня забралі, і карову. Але, дзякуй Богу, паціху разжыліся, узбіліся на гаспадарку. Була Міл. УЗЯЦЬ САБЕ Ў ТОЛК. Зразумець. Ніяк ні вазьму сабе ў толк, як ходзіць гэты аўтобус. Кожны месяц расклад мяняюць. Бусяж Міл. УЗЯЦЬ У ЛЕШЧАТКІ (У ЛЯШЧОТКІ). Трымаць у строгасці, падпарадкаваць. Як мужык узяў у лешчаткі, то во якая гаспадыня стала. Заполле Кос. Лешчатка – а) тонкая дошка; б) медыцынская шына. УЗЯЦЬ У ЛУКАТКІ. Абкружыць, насесці з усіх бакоў. Адступалі ў пачатку вайны. Як узялі немцы ў лукаткі, то ледзь вырваліся. Заполле Кос. У ІХ СВАЁ ВЯСЕЛЛЕ, А Ў НАС СВАЁ. У кожнага свой інтарэс. Пайшлі ў калхоз буракі рваць, то аддзяліліся ад нас маладыя. Ну, і хай: у іх сваё вяселле, а ў нас сваё. Кушняры Падст. У КАПЕЯЧКУ. Вельмі дорага. Мне вяселле ў добрую капеечку абыдзяцца, я знаю. Але нічога ні пашкадую, а дочачцы сваёй зраблю вяселле на славу, бо яна ў мяне адненькая. Любішчыцы Люб. УКАРАЦІЦЬ РУКІ. Адвучыць красці. Яшчэ раз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶